Эйдэн Мак-Гідзі

ірландскі футбаліст

Эйдэн Мак-Гідзі (англ.: Aiden McGeady; нар. 4 красавіка 1986, Глазга, Шатландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца шатландскага клуба «Хайберніян» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі.

Футбол
Эйдэн Мак-Гідзі
Эйдэн Мак-Гідзі ў складзе «Эвертана»
Эйдэн Мак-Гідзі ў складзе «Эвертана»
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эйдэн Джон Мак-Гідзі
Нарадзіўся 4 красавіка 1986(1986-04-04)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Ірландыя
 Шатландыя
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя правы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Шатландыя Хайберніян
Нумар 46
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Шатландыя Куінз Парк
2001—2004 Шатландыя Сэлтык
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2010 Шатландыя Сэлтык 185 (31)
2010—2013 Расія Спартак (Масква) 72 (11)
2014—2017 Англія Эвертан 32 (1)
2016   Англія Шэфілд Уэнсдэй 13 (1)
2016—2017   Англія Прэстан Норт Энд 34 (8)
2017—2022 Англія Сандэрленд 127 (29)
2020   Англія Чарльтан Атлетык 10 (0)
2022— Шатландыя Хайберніян
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Ірландыя Ірландыя (да 21) 7 (1)
2004—2017 Ірландыя Ірландыя 93 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мак-Гідзі нарадзіўся ў Шатландыі, але вырашыў гуляць на міжнародным узроўні за зборную Ірландыі праз паходжанне яго бабуляў і дзядуляў. Ён быў у складзе зборнай Ірландыі на чэмпіянаце Еўропы 2012 у Польшчы і Украіне[3], таксама на чэмпіянаце Еўропы 2016 у Францыі. Яго бацька, Джон Мак-Гідзі, быў таксама прафесійным футбалістам і гуляў за клуб «Шэфілд Юнайтэд»[4].

Кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Мак-Гідзі гуляў на дзіцячым узроўні за клубы «Басбі» і «Говангіл». У пятнаццацігадовым узросце Эйдэн кінуў сваю школу, Вышэйшую школу Святога Нініяна ў Глазга, для таго, каб увесь свой час надалей прысвячаць футболу. Першай яго «вялікай» камандай стаў «Куінз Парк».

«Сэлтык» правіць

У 2001 годзе Мак-Гідзі перайшоў у «Сэлтык». Гуляў за юнацкую і моладзевую каманды «кельтаў». У гэты час ім сур’ёзна цікавіўся лонданскі «Арсенал», аднак ірландзец палічыў за лепшае застацца ў шэрагах «бела-зялёных».

25 красавіка 2004 года васямнаццацігадовы Эйдэн дэбютаваў у першай камандзе «Сэлтыка», выйшаўшы адразу ж у стартавым складзе «кельтаў». Адбылося гэта ў матчы Шатландскай Прэм’ер-лігі, дзе «бела-зялёныя» сустракаліся з «Харт оф Мідлатыян», забіўшы гол у браму «сэрцаў» на 17-й хвіліне паядынку, Мак-Гідзі адкрыў лік сваім галам за клуба з Глазга, стаўшы найлепшым іграком сустрэчы.

«Спартак» правіць

У канцы мая 2010 года ў брытанскай прэсе з’явіліся паведамленні, што ірландцам сур’ёзна цікавіцца расійскі «Спартак», які гатовы дзеля пераезду Мак-Гідзі ў Маскву расстацца з 8 млн еўра[5]. 13 жніўня Эйдэн афіцыйна стаў іграком «Спартака», заключыўшы са «Спартаком» пагадненне аб супрацоўніцтве тэрмінам на чатыры гады.

Дэбютаваў за новы клуб у верасні, атрымаўшы перамогу 2:1 над «Сатурнам», у гэты матчы Эйдэн зрабіў галавую перадачу. Свой першы гол за «Спартак» забіў у хатнім нічыйным матчы 2:2 супраць «Амкара» пазней у тым жа месяцы. 30 кастрычніка гол Эйдэна з пенальці прынёс «Спартаку» перамогу над клубам «Растоў» з лікам 2:1. Акрамя забітага мяча ў гэтым паядынку ірландзец адзначыўся і галавой перадачай. У заключным туры чэмпіянату Расіі 2010, у якім «чырвона-белыя» сустракаліся са сваімі землякамі з «Дынама», Мак-Гідзі, не справіўшыся з эмоцыямі, быў выдалены з поля на 78-й хвіліне матча за падкат ззаду. Паводле вынікаў сезона 2010 года ігрок увайшоў у «Спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі», стаўшы другім сярод правых паўабаронцаў Прэм’ер-лігі[6].

У маі 2012 года Мак-Гідзі прызнаўся, што пасля сканчэння кантракта, які дзейнічаў з чырвона-белымі да 2014 года, ён хоча паспрабаваць свае сілы ў іншым клубе[7].

«Эвертан» правіць

11 студзеня 2014 года Эйдэн афіцыйна перайшоў з «Спартака» у англійскі «Эвертан», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады[8]. У той жа дзень Мак-Гідзі быў прадстаўлены заўзятарам каманды перад гульнёй з «Норвіч Сіці» на стадыёне «Гудысан Парк»[9].

У сезоне 2015/16 Мак-Гідзі страціў месца ў аснове «Эвертана», правёўшы за клуб толькі адзін матч у Кубку Лігі. У студзені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Шэфілд Уэнсдэй»[10]. 31 жніўня 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба «Прэстан Норт Энд».

«Сандэрленд» правіць

У ліпені 2017 года перайшоў «Сандэрленд» услед за трэнерам Сайманам Грэйсанам, які да таго ўзначальваў «Прэстан»[11].

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чарльтан Атлетык». Па заканчэнні сезона 2019/20 вярнуўся ў «Сандэрленд».

Па заканчэнні сезона 2021/22, у якім «Сандэрленд» вярнуў месца ў Чэмпіёншыпе, пакінуў клуб у якасці свабоднааг агента. У чэрвені 2022 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Хайберніянам».

Міжнародная кар’ера правіць

Мак-Гідзі гуляў за шатландскую зборную школьнікаў падчас свайго знаходжання ў шэрагах «Куінз Парк». Аднак пасля таго, як Эйдэн пакінуў клуб «павукоў» і далучыўся да «Сэлтыка», разгарэліся гарачыя спрэчкі з нагоды таго, ці мае права гэты малады футбаліст гуляць за зборную Ірландыі, куды ён, паводле заявах самога футбаліста, імкнуўся з дзяцінства, хоць і нарадзіўся ў Глазга.

У выніку Мак-Гідзі дазволілі гуляць за ірландцаў. Не апошнюю ролю ў гэтым адгуляў былы брамнік «кельтаў» Пекі Бонер — ірландзец паводле нацыянальнасці, доўгі час які гуляў у Шатландыі.

Дасягненні правіць

  «Сэлтык»

Зноскі

Спасылкі правіць