Элеанора Мікалаеўна Кляўко
Элеанора Мікалаеўна Кляўко (нар. 3 ліпеня 1938, Менск) — беларускі архітэктар.
Элеанора Мікалаеўна Кляўко | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе, аспірантуру ў 1967 годзе. Працавала ў Брэсцкім аблпраекце, з 1964 года — аспірант, галоўны спецыяліст, старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан (1962), ПДП (1963) Белаазёрска, ПДП цэнтра (1962), генплан (1964) Кобрына, ПДП Паўднёвага жылога раёна ў Брэсце (1963), ПДП Цэнтральнага раёна Віцебска (1964). Аўтар больш як 82 навуковых прац, у т.л.: «Даследаванне планіровачнай арганізацыі малога горада з улікам горадабудаўнічых і сацыяльных характарыстак» (Мінск, 1968), «Горадабудаўнічае развіццё малых гарадоў» (Масква, 1976), «Рэкамендацыі па праектаванні генеральных планаў малых гарадоў Беларусі, якія інтэнсіўна развіваюцца» (Мінск, 1979, у аўтарскім калектыве), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў БССР» (Мінск, 1986, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
правіць- Клевко Элеонора Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)