Элка[6] (англ.: Elko) — горад у штаце Невада, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр акругі Элка. Заснаваны ў 1868 годзе пры пракладцы транскантынентальнай чыгункі.

Элка
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1868
Плошча
  • 46,262337 км²[1]
  • 45,684091 км² (1 красавіка 2010)[2]
  • 46,21969 км² (1 красавіка 2020)[3]
Вышыня цэнтра
1 544 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 20 564 чал. (1 красавіка 2020)[4][5]
Тэлефонны код
775
Паштовыя індэксы
89801
Афіцыйны сайт
elkocity.com (англ.)
Элка на карце ЗША
Элка (Невада) (ЗША)
Элка (Невада)
Элка (Невада) (ЗША)
Элка (Невада)

Паводле перапісу 2020 года насельніцтва горада налічвае 20 564 чалавек[7].

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1868 годзе як станцыя чыгункі Central Pacific Railroad. Паступова Элка вырас з намётавага паселішча вакол станцыі, ператварыўшыся ў цэнтр акругі. У 1870 годзе Элка ўжо меў дзве гасцініцы, газету, царкву і будынак школы. Першапачаткова галоўны дзелавы і жылы раён утвараўся Камерцыйнай і Чыгуначнай вуліцамі па баках ад чыгуначных пуцей. Акрамя чыгуначнікаў і жывёлаводаў на поўдзень ад чыгуначных шляхоў развіўся значны чайнатаўн, а на ўсход быў сад, які быў вядомы як Кітайскае ранча (цяпер на гэтай зямлі месціцца гарадскі парк і гандлёва-выставачны цэнтр). У пачатку XX стагоддзя таксама пачалі прыбываць баскскія імігранты з Іспаніі.

Статус горада нададзены ў 1917 годзе.

Пасляваеннае будаўніцтва пашырыла горад на ўсход па Айдаха-стрыт і на поўнач за Седар-стрыт.

У 1970-я гады назіраўся рост забудовы вакол горада, адкрыццё пакладаў золата прывяло да павелічэння колькасці насельніцтва. З пашырэннем горада сталі ўзнікаць асцярогі наконт бяспекі ў сувязі з інтэнсіўнасцю чыгуначнага руху ў самым цэнтры горада. У 19731983 гадах рэйкі былі перанесены з цэнтра ў паўднёвую частку, дзе была пабудавана новая станцыя. На месцы старых шляхоў была пракладзена вуліца Сільвер-стрыт.

У 1979 годзе пры пракладцы Interstate 80  (англ.) пачалося будаўніцтва аб’язной дарогі. Былі пабудаваныя чатыры пуцеправоды з трыма з’ездамі ў горад. У выніку быў значна скарочаны транзітны рух праз горад па вуліцы Айдаха-стрыт, якая была часткай старой шашы 40  (англ.). Камерцыйная забудова пашырылася ўздоўж Айдаха-стрыт на ўсход: былі пабудаваны гатэль, казіно, гандлёвы цэнтр і супермаркеты. Дзякуючы далейшаму будаўнічаму буму горад таксама пашырыўся на захад.

Насельніцтва правіць

Расавы склад насельніцтва[7]:

  • 86,6% — белыя;
  • 0,7% — афраамерыканцы;
  • 3,3% — карэнныя амерыканцы;
  • 2,0% — азіяты;
  • 0,1% — гавайцы і выхадцы з астравоў Ціхага акіяна;
  • 1,4% — выказалі прыналежнасць да двух або болей расаў.

Іспанцы ці лацінасы (любой расы) складаюць 27,2% ад усяго насельніцтва.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer FilesWashington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
  2. а б United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
  3. а б Gazetteer Files – 2020Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 снежня 2021.
  4. Explore Census Data – Elko city, NevadaБюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 снежня 2021.
  5. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта штата Невада
  7. а б QuickFacts: Elko city, Nevada (англ.). Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 17 снежня 2021.

Спасылкі правіць