Эльвіра Акімаўна Афанасьева

Эльвіра Акімаўна Афанасьева (нар. 16 ліпеня 1939, Віцебск) — беларускі архітэктар.

Эльвіра Акімаўна Афанасьева
Дата нараджэння 16 ліпеня 1939(1939-07-16) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1962 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1962 года — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у майстэрні генплана Мінскпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты планіроўкі зон адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы (1966, 1983), Вясёлка (1981), ПДП жылых раёнаў Серабранка (1966), лесапаркавага пояса (1979), цэнтра Мінска (1973, 1983), Лошыцкай водна-зялёнай сістэмы (1982), праекты забудовы мікрараёнаў Сярова-2 (1976), па прасп. Машэрава, вул. Мельнікайтэ (1977), генпланы Мінска і праекты планіроўкі прыгараднай зоны (1965, 1982), комплексная схема аховы прыроды Мінска і прылеглай тэрыторыі (1985), развіцця спартыўных збудаванняў (1988), ПДП паўднёвай часткі водна-зялёнага дыяметра Мінска (1986).

Узнагароды

правіць

1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект забудовы Мінска (1968, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура

правіць