Элі Янес (шведск.: Elly Maria Jannes, 15 лістапада 1907 — 11 лютага 2006) — шведская пісьменніца і журналістка.

Элі Янес
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, перакладчыца
Дата нараджэння 15 лістапада 1907(1907-11-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 2006(2006-02-11)[1] (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Эрэбру, бацькі Яне Петэрсан і Ганна Лэндстрем, пазней Элі ўзяла імя бацькі за прозвішча. Дзяцінства прайшло ў Брэвенс-брук з яго сталеліцейнымі заводамі, што пакінула глыбокі след у свядомасці, да вобразаў індустрыяльнага паселішча і яго жыхароў-металургаў пісьменніца неаднакроць звярталася ў творчасці.

У 1934 годзе Элі Янес атрымала ступень магістра філасофіі на факультэце матэматычных і прыродазнаўчых навук Стакгольмскага універсітэта. Падчас вучобы пачала пісаць артыкулы па культуры для розных часопісаў. Янес выйграла конкурс часопіса Idun і працавала ў ім да 1935 года. Публікавалася і ў іншых перыядычных выданнях, напрыклад, у жаночым часопісе Tidevarvet.

Элі Янес была ўцягнутая ў папулярны тым часам рух адмовы ад ужывання алкаголю, пісала артыкулы пра гэта ў часопісы Polstjärnan, Reformatorn. Амаль усё жыццё была звязана з часопісам Vi («Мы»), дзе прапрацавала з 1936 да пенсіі ў 1969 годзе. Напісала для часопіса вялікую колькасць рэпартажаў як са Швецыі, так і з іншых краін — у сярэдзіне XX ст. часопіс быў вельмі папулярны ў Швецыі.

Першая яе кніга Renarna visar vägen («Алені паказваюць дарогу») з фотаілюстрацыямі Ганны Рыўкін-Брык выйшла ў 1942 годзе. Адзіны мастацкі твор Элі Янес Detta är mitt enda liv («Гэта маё адзінае жыццё», 1944) пра барацьбу дзяўчыны з забабонамі быў прачытаны па радыё. У 1945 годзе Элі Янес узнагароджана прэміяй газеты Svenska Dagbladet.

Па сканчэнні Другой сусветнай вайны Элі адправілася ў пацярпелыя рэгіёны Еўропы і апублікавала ўражанні ад суровых рэалій пасляваеннай Еўропы разам са сваімі фатаграфіямі. Таксама здзейснілі вялікае падарожжа па Азіі (Турцыя, Іран і Ірак) і апублікавала па ім дакументальную кнігу Österland. Шэраг яе публікацый быў прысвечаны Лапландыі і культуры яе народа, адна з самых вядомых кніг пра гэта Elle Kari (1951) перакладзена на англійскую, нямецкую, фінскую, дацкую, нарвежскую мовы і перавыдадзена некалькі разоў. Пасля падарожжа па Марока выпусціла кнігу Solnedgångens land («Краіна Сонца», 1953). У 1955 годзе выйшла кніга ўспамінаў Ett år med Kari («Год з Кары»), расповед пра жыццё сваёй маленькай дачкі.

Пасля сыходу з часопіса Vi ў 1969 годзе, працягвала падарожнічаць і апісваць свае падарожжа ў кнігах. Дзве кнігі — Människor i Tanzania («Людзі ў Танзаніі», 1974) і Möten i Moçambique («Сустрэчы ў Мазамбіку», 1976) напісала ў суаўтарстве з дачкой.

Сям’я правіць

У шлюбе са Свантэ Хёебергам мела дачку Эле-Кары Хёеберг.

Бібліяграфія правіць

  • Renarna visar vägen (1942)
  • Detta är mitt enda liv (1944)
  • Människor därute (1946)
  • Österland (1949)
  • Vandrande by (1950)
  • Elle Kari (1951)
  • Solnedgångens land (1953)
  • Öknen skall glädjas (1954)
  • Ett år med Kari (1955)
  • På väg till Ujamaa (1972)
  • Människor i Tanzania (1974)
  • Möten i Moçambique (1976)

Зноскі

  1. а б в Elly Maria Jannes 1907-11-15 — 2006-02-11 Författare, journalist, redaktör // (unspecified title) Праверана 25 сакавіка 2018.
  2. а б Askers kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/10025/C/11 (1895-1908), bildid: 00163335_00236 Праверана 25 сакавіка 2018.

Спасылкі правіць