Эма Ільінічна Чудзіноўскіх

Эма Ільінічна Чудзіноўскіх (руск.: Эмма Ильинична Чудиновских; нар. 16 мая 1936 — 19 красавіка 1970) — савецкі гісторык, медыявіст. Вядучая спецыялістка па гісторыі сярэднявечных Балкан. У сваёй фундаментальнай працы па гісторыі гарадоў Далмацыі раскрыла ўплыў гандлю на станаўленне і развіццё горадабудаўніцтва ў паўднёвых славян. Прадстаўніца Уральскай школы візантыстыкі. Першай у працы па вывучэнні гісторыі паўднёвых славян выкарыстоўвала грэчаскія партуланы.

Эма Ільінічна Чудзіноўскіх
Дата нараджэння 16 мая 1936(1936-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1970(1970-04-19) (33 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, медыявіст
Навуковая сфера гісторыя і гісторыя Балкан[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
  • Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага[d]
Навуковы кіраўнік Mikhail Syuzyumov[d]
Вядомыя вучні Ігар Дзянісавіч Іванцаў

Біяграфія правіць

Нарадзілася 16 мая 1936 года ў горадзе Свярдлоўску. З 1953 па 1958 вучылася на гістарычным факультэце Уральскага ўніверсітэта. З 1958 па 1960 працавала асістэнтам на кафедры ўсеагульнай гісторыі Уральскага ўніверсітэта. З 1960 па 1963 вучылася на аспірантуры пры кафедры ўсеагульнай гісторыі таго ж універсітэта.[1]

У 1967 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Гандаль далматыйскіх гарадоў з Цэнтральным і Усходнім Міжземнамор’ем у канцы XIII — першай палове XV ст. Па матэрыялах Трагіра, Дуброўніка, Котара».[2] Навуковы кіраўнік Сюзюмаў Міхаіл Якаўлевіч

Навізна працы складалася ў тым, што ўпершыню ў савецкай гістарыяграфіі для даследавання былі скарыстаны грэчаскія партуланы. Адначасова працавала на кафедры ўсеагульнай гісторыі Уральскага ўніверсітэта да 1965 года выкладала гісторыю сярэдніх вякоў і лацінскую мову.

З верасня 1965 года працавала ў Станіслаўскім педагагічным інстытуце, з 1968 года — дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-педагагічнага факультэта інстытута.

Памерла 19 красавіка 1970 года ў Івана-Франкоўску, пахаваная на гарадскіх «Кіеўскіх» могілках.

Заўвагі правіць

  1. Мельнічук Я.С. Эма Іллінічна Чудзіноўскіх. — М.: Акадэмія навук СССР, 1970 г.. — С. 123.
  2. Чудиновских Э.И. Кандидат исторических наук(нявызн.).