Эмэ Жуль Далу[5] (фр.: Aimé-Jules Dalou; 31 снежня 1838, Парыж — 15 красавіка 1902, Парыж) — французскі скульптар, прадстаўнік натуралістычнай школы.

Эмэ Жуль Далу
фр.: Jules Dalou
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фр.: Aimé-Jules Dalou
Дата нараджэння 31 снежня 1838(1838-12-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1902(1902-04-15)[1][3][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, камунар
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак New Sculpture[d], рэалізм і Neo-Baroque[d]
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Ва ўзросце 11 гадоў Далу паступіў у школу малявання, дзе вучыўся ў класе скульптара Жана-Баптыста Карпо, які выкладаў яму маляванне і пластыку на антычных узорах. Як лепшаму вучню, Далу дазвалялася працаваць у майстэрні Карпо. У 1856 году Далу перайшоў у мастацкае атэлье Францыска Жазефа Дзюрэ, але заставаўся там нядоўга. Пазней малады скульптар некаторы час працаваў у якасці аўтара мадэляў для ювеліраў і майстроў па бронзе.

У 1862 годзе ён дэбютаваў на выставе ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, прадставіўшы там сваю гіпсавую статую. У 1870 годзе ён стварыў статую «вышывальшчыца», за якую атрымаў прэмію на Парыжскім салоне. Падчас Франка-прускай вайны скульптар служыў у Нацыянальнай гвардыі; абвінавачаны ва ўдзеле ў Парыжскай камуне, Далу быў вымушаны эміграваць у Англію, дзе яго працы карысталіся вялікім поспехам.

Пасля вяртання ў 1879 годзе ў Францыю ён выставіў свае творы ў салоне 1883 года і атрымаў за два выстаўленыя барэльефы 2 ганаровыя медалі (адзін з барэльефаў Далу рабіў па замове Нацыянальнага сходу Францыі).

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Aimé-Jules Dalou
  2. Aime Jules Dalouministère de la Culture.
  3. Aimé Jules DalouOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
  5. Напісанне імя і прозвішча Эмэ Жуль Далу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.20.