Эмілія Іванаўна Каламіец
Эмілія Іванаўна Каламіец (нар. 10 лютага 1949, в. Заполічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі, біятэхналогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2003), доктар біялагічных навук (1999).
Эмілія Іванаўна Каламіец | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1999) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут (1971).
З 1971 года ў АН БССР. У 1971—1974 гадах інжынер участка хімічных аналізаў Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. У 1974—2004 гадах інжынер, старшы інжынер, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі. З 2004 па 2022[2] гг. дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі, адначасова загадчыца лабараторыі гэтага інстытута, з 2012 года генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі»[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі асноў біятэхналогій атрымання новых высокаэфектыўных мікрабіялагічных сродкаў аховы раслін ад хвароб і шкоднікаў, біягенезу біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным і энтомапатагенным дзеяннем, мікробнай канверсіі расліннай сыравіны ў кармавой пратэін. Пад яе кіраўніцтвам створана калекцыя грыбных і бактэрыяльных культур, перспектыўных для біялагічнага кантролю хвароб і шкоднікаў раслін, усебакова вывучаны іх фізіёлага-біяхімічныя ўласцівасці, вывучаны механізмы біятычных узаемаадносін з фітапатагенамі, высветлены ключавыя фактары, якія кантралююць працэсы стварэння біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным і энтамацыдным дзеяннем, распрацаваны тэхналогіі атрымання шэрагу экалагічна бяспечных біяпестыцыдаў. Прымае непасрэдны ўдзел у фарміраванні стратэгіі развіцця мікрабіялагічнай прамысловасці ў Рэспубліцы і ўкараненні распрацаваных тэхналогій у вытворчасць.
Аўтар больш за 240 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфіі, 6 патэнтаў, 3 аўтарскіх пасведчанняў.
Бібліяграфія
правіць- Биотехнология малотоннажного производства микробного протеина. Мн.: Навука i тэхнiка, 1991 (в соавт.).
- Микробные пестициды: от лабораторных исследований к практике // Наука и инновации, 2003, № 5-6.
- Разработка теоретических и практических основ создания микробных пестицидов // Итоги научной деятельности Института микробиологии НАН Беларуси. Мн., 2005 (совм. с Т. В. Романовской).
- New approaches in developement of biological control products // Biotechnology: State of the Art and Prospects for Development. N.Y.: Nova Science Publishers, 2008 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Эмілія Іванаўна Каламіец у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)