Эндру Лойд Уэбер, барон Лойд-Уэбер (англ.: Andrew Lloyd Webber, Baron Lloyd-Webber; нар. 22 сакавіка 1948, Кенсінгтан, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі кампазітар, старэйшы сын арганіста Уільяма Лойда Уэбера і брат віяланчэліста Джуліяна Лойда Уэбера.

Эндру Лойд Уэбер
англ.: Andrew Lloyd Webber
Партрэт
Род дзейнасці сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэатральны рэжысёр, бізнесмэн, аўтар-кампазітар, антрэпрэнёр, палітык, кампазітар, музыкант, музычны прадзюсар
Дата нараджэння 22 сакавіка 1948(1948-03-22)[1][2][…] (72 гады)
Месца нараджэння
Бацька William Lloyd Webber[d][4]
Маці Jean Hermione Johnstone[d][5]
Жонка Madeleine Gurdon[d]
Дзеці Imogen Lloyd Webber[d], Nick Lloyd Webber[d], William Lloyd Webber[d] і Isabella Lloyd Webber[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Сайт andrewlloydwebber.com
Commons-logo.svg Эндру Лойд Уэбер на Вікісховішчы
Эндру Лойд Уэбер

Лойд Уэбер пачаў складаць ва ўзросце шасці гадоў, свой першы твор апублікаваў у дзевяць гадоў. Лорд Лойд Уэбер дамогся вялікіх поспехаў на ніве музычнага тэатра. Некаторыя яго мюзіклы ідуць больш за дзесяць гадоў як у Вест-Эндзе, так і на Брадвеі. Ён стварыў 18 мюзіклаў, дзве тэмы да кінафільмаў і адзін рэквіем. У 1992 годзе кампазітару быў падараваны тытул рыцара, а затым і тытул сэра. Ён ўладальнік мноства прэстыжных узнагарод. Некалькі з яго песень, у прыватнасці «The Music of the Night» з мюзікла «Прывід оперы», «I Don't Know How to Love Him» з рок-оперы «Ісус Хрыстос - суперзорка", "Don't Cry for Me, Argentina» з «Эвіты» і «Memory»з «Котак», сталі хітамі.

Зноскі

  1. Andrew Lloyd Webber // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrew Lloyd Webber // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sir Andrew Lloyd Webber // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Webber [Lloyd-Webber; Lord Lloyd-Webber of Sydmonton, Andrew Lloyd]ISBN 978-1-56159-263-0
  5. Lundy D. R. The Peerage