Медны век

(Пасля перасылкі з Энеаліт)

Энеаліт (ад лац.: aeneus aeneus медны + грэч. λίθος камень), халкаліт (ад грэч. χαλκός медзь + грэч. λίθος камень) — медны век, пераходны перыяд ад каменнага веку да бронзавага веку, калі ўпершыню сталі выкарыстоўваць медныя прылады працы, зброю і ўпрыгожанні. Медныя вырабы з’явіліся ў краінах Старажытнага Усходу ў IV-м тыс. да н.э., у Еўропе ў III — II-м тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі ў эпоху энеаліту жылі плямёны археалагічнай культуры лейкападобных кубкаў (сярэдзіна IV-га — сярэдзіна III-га тыс. да н.э.) і археалагічная культура шарападобных амфар (сярэдзіна — 2-я палова III-га тыс. да н.э.). Вырабы з медзі ўжываліся паралельна з каменнымі, якія часам пераважалі і нават дасягалі найбольшага росквіту. Лічыцца, што роля энеалітычнага перыяду ў лясной зоне Еўропы малазначная.

Медны век
Выява
Названа ад камень[d] і медзь
Папярэдні ў спісе Неаліт
Наступны ў спісе Бронзавы век
Дата пачатку LXXV стагоддзе да н.э.
Дата заканчэння LV стагоддзе да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Археология СССР. Свод археологических источников. Выпуск В 1 — 27. Свешников И. К. Культура шаровидных амфор. — М., 1983.
  • Археология СССР. Энеолит СССР. — М., 1982.

Спасылкі правіць