Эн-Луіза Хэнсан (швед. Ann-Louise Hanson; нар. 4 красавіка 1944, Крыстыянстад, Швецыя) — шведская спявачка[3], якая займаецца музыкай з 1956 года.[4]

Эн-Луіза Хэнсан
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 красавіка 1944(1944-04-04)[1] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Bruno Glenmark[d]
Дзеці Josefin Glenmark[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты вакал[d]
Жанры шлягер[d], поп-музыка, кантры, country pop[d] і visa[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1960 годзе яна выпусціла першы хіт «Är du ensam i kväll?», шведская версія «Are you lonesome tonight?» Элвіса Прэслі .

У многіх яе сольных запісах 1960-х выступае Bruno Glenmarks Orkester, і пасля шлюбу Эн-Луіза і Бруна Гленмарка ствараюць гурт «Гленмаркс» з пляменніцай Бруна Карын і пляменнікам Андэрсам. Неўзабаве іх уласны гуказапісвальны лейбл GlenDisc пачаў выпускаць вініл, касеты і, у рэшце рэшт, кампакт-дыскі пад шыльдай «Hanson-Glenmark Production AB».

Эн-Луіз мае сумнеўны гонар выступіўшы на шведскім Мелодыфестываліне трынаццаць разоў без ні воднай перамогі. Адны з самых запамінальных песень, выкананых на фестывалі: «Bara en enda gång» (дуэт з Джонам Балардам) і «Kärleken lever». Эн-Луіза выканала адзін з твораў у нямецкім адборы на конкурс «Еўрабачанне» ў 1962 годзе. У канцы 1980-х пераехаўла ў Францыю разам з Бруна. Цяпер яна застаецца жыхаркай Крысціянстада ў Швецыі.

У 1986 годзе выпускае студыйны альбом Duva — Flyg igen, гэта апошні студыйны альбом Хэнсан, на якім яна падзялілася вядучым вакалам са сваімі дачкамі Джэсікай і Жазэфінай на загалоўным трэку, а таксама выканала дуэтам з Білі Прэстанам песню «So Good, So Fine».

Яна ўдзельнічала ў Мелодыфестываліне 2019 з песняй «Kärleken finns kvar». [5]

Дачка Эн-Луізы Жазэфін Гленмарк нядаўна распачала ўласную музычную кар’еру. 

Альбомы правіць

  • 62 — Vita rosor från Athen — 14#
  • 62 — Vita sommarmoln — 17#
  • 62 — Paradiso — 19#
  • 67 — Jag hade en gång en båt — 11#
  • 68 — Min greve av Luxemburg — 3#
  • 68 — Arrivederci Frans — 1#
  • 68 — Min luftballong — 8#
  • 69 — Svenska flicka — 10#
  • 72 — Vad än sker — 13#

Сінглы правіць

  • 2019 — Kärleken finns kvar — 10#

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  2. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Discogs
  4. "Ann-Louise Hanson". Nationalencyklopedin [Swedish]. Праверана 10 May 2010.{{cite encyclopedia}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  5. Dahlander, Gustav. Artisterna i Melodifestivalen 2019: Hela listan – så blir deltävlingarna(нявызн.)(недаступная спасылка). Gustavs expertblogg. SVT (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2018. Праверана 27 November 2018.