Эпулоны (лац.: Epulones) — члены адной з чатырох галоўных рымскіх жрэцкіх калегій[1][2].

Калегія эпулонаў была заснавана ў 196 годзе да н.э. згодна з прапановай трыбуна Гая Ліцынія Лукула для правядзення свяшчэнных піроў у гонар трох капіталійскіх багоў (лац.: Lectisternium), што раней было абавязкам пантыфікаў[3][4][5], але і пасля стварэння калегіі пантыфікі мелі права ўзяць падрыхтоўку да піра на сябе.

Членства ў каленіі было дазволена і плябеям і было сумяшчальна з іншымі грамадскімі пасадамі. Эпулоны насілі тогу з пурпуровай прошвай (лац.: toga praetexta).

Пір спраўляўся ў гонар Юпітэра (лац.: epulum Jovis in Capitolio)[6][7][8] Юноны і Мінервы, статуі якіх націралі цыбуляй і намазвалі сурыкам, прычым Юпіцера клалі на ложак (лац.: lectus), а Юнону і Мінерву — садзілі на трон (лац.: sella). Валасы названых багоў павінны былі быць завітымі. У свяце прыймаў удзел сенат у поўным складзе. Былі і іншыя ахвярапрынашэнні, у выпадку якіх сенат прымяняў сваё права удзела ў грамадскім абедзе (jus publice epulandi). Пазней усталяваўся звычай грамадскіх піроў пасля заканчэння ўсіх гульняў, якія рабіліся як прыватнымі асобамі, так і магістратамі. У падобных пірах прыймаў удзел весь народ, прычым сенат спраўляў урачыстасць на Капітоліі.

Сімвалам калегіі эпулонаў была чаша — патэра.

Першапачаткова эпулонаў было тры (лац.: Triumviri Epulones), пазней іх колькасць была павялічана да сямі (лац.: Septemviri Epulones ці Septemviri Epulonum); пры Юліі Цэзары павялічана да дзесяці, але пасля яго смерці зной паменьшана да сямі.

Існаванне калегіі эпулонаў прасочваецца да канца IV стагоддзя.

Зноскі

  1. Дыён Касій. Рымская гісторыя, LIII, 1 і LVIII, 12: тэкст на старажытнагрэчаскай, англійскай і рускай
  2. Пліній Малодшы, Лісты, X, 3
  3. Ціт Лівій. Гісторыя ад заснавання горада, XXXIII, 42: тэкст на лацінскай і рускай
  4. Cic. De Orat. III. 19, De Harusp. Respons. 10
  5. Секст Пампей Фест. Аб значэнні слоў(De verborum significatu), s. v. Epolons
  6. Epulum Jovis, Валерый Максім. Памятныя дзеянні і выказванні, II, 1, 2: тэкст на лацінскай мове
  7. Ціт Лівій. Гісторыя ад заснавання горада, XXXI, 4: тэкст на лацінскай і рускай
  8. Gell. XII. 8

Літаратура правіць

  • C. Bardt. Die Priester der vier grossen Collégien aus römisch-republicanischer Zeit (ням.), Берлін, 1871
  • Карл Ёахім Маркварт, Тэадор Момзен. Le Culte chez les Romains (фр.). т. IIб стар. 40 і наст., Парыж, 1890 (арыгінал — Handbuch der Römischen Altertümer (ням.), т. IV)

Спасылкі правіць