Эпітафія дзеду

карціна Алеся Пушкіна

«Эпітафія дзеду» — карціна Алеся Пушкіна, створаная ў 1988 годзе.[1]

Алесь Пушкін
Эпітафія дзеду. 1988
Матэрыял фанера і алейныя фарбы
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Апісанне правіць

З’яўляецца адным з першых палотнаў Пушкіна. Гэты твор быў адразу пастаўлены ў шэраг славутых і класічных. Яго шматкроць рэпрадукавалі, выстаўлялі і прыдбалі ў Нацыянальны мастацкі музей. Кампазіцыя складаецца са звычайных, банальных элемэнтаў. Нацюрморт: ссохлыя зёлкі, цыбуля, часнок, бабы. Пейзаж: местачковы краявід, без нейкіх адрасных прыкметаў. Людзі: нясуць труну на капцы, а ваду дахаты, колюць дровы і кабана. Птушка: расцярушаная паўгалка-паўварона ляціць скрозь чорныя каруны галля. На тым і палягае абаяльная прыцягальнасць «Эпітафіі» ― на яе ўніверсальнасці.[2][3]

Зноскі

  1. ЖЫВАПІС. НЦСМ. Праверана 22 лістапада 2021.
  2. Пушкін А. Эпітафія дзеду.. Жывы журнал (13 Лют 2008). Праверана 23 лістапада 2021.
  3. «Народ бяз нас, як бараны расьсеяныя». Гутарка з Алесем Пушкіным. ARCHE Пачатак. Праверана 23 лістапада 2021.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць