Эрыка Энгельстад

нарвежскі археолаг

Эрыка Марыя Траш Энгельстад (нарв.: Ericka Maria Thrash Engelstad) (24 лютага 1947, ЗША17 ліпеня 2018) — нарвежскі археолаг, прафесар Інстытута археалогіі і сацыяльнай антрапалогіі (цяпер — Інстытут археалогіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і тэалогіі Універсітэта Тромсё).

Эрыка Энгельстад
нарв.: Ericka Engelstad
Дата нараджэння 24 лютага 1947(1947-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2018(2018-07-17) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Навуковая сфера археалогія
Месца працы Універсітэт Тромсё
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Біяграфія правіць

Атрымала навуковую ступень доктара антрапалогіі (PhD) ва Універсітэце Вісконсін—Мадысан. З 1981 года працавала ва Універсітэце Тромсё, спачатку ў музеі Тромсё, а з 1991 года на факультэце сацыяльных навук. Запрашалася з лекцыямі ва ўніверсітэты Кембрыджа, Берклі і Упсалы. У 2006 годзе атрымала статут ганаровага прафесара Упсальскага[1], а ў 2012 годзе — Гётэбаргскага ўніверсітэтаў[2].

Навуковыя інтарэсы правіць

Асноўнай вобласцю даследаванняў была археалогія каменнага веку з упорам на наскальнае мастацтва. Яна таксама цікавілася археалогіяй як сацыяльнай навукай і асабліва гендэрнай перспектывай.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Эрыка Энгельстад прымала ўдзел у раскопках і даследчых праектах у фюльке Фінмарк, камуне Цюсфіёрд, Карэліі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліке.

У перыяд з 1991 да 1996 гадоў працавала рэдактарам «Нарвежскага археалагічнага агляда», а ў 19921995 гадах — «Жанчыны ў археалогіі ў Нарвегіі» (нарв.: Kvinner i Arkeologi i Norge). Была членам праўлення Інстытута параўнальных культуралагічных даследаванняў.

Працы правіць

Зноскі

  1. Filosofie hedersdoktorer (шведск.). Uppsala universitet. Праверана 11 сакавіка 2022.
  2. Hedersdoktorer lyfter språk, litteratur och genus (шведск.). Göteborgs universitet. Праверана 11 сакавіка 2022.