Эрык VIII Язычнік

Эрык VIII Язычнік шведск.: Erik Hedningen — язычніцкі прэтэндэнт на шведскі прастол пасля смерці караля Стэнкіля. Хрысціянскія гёты высунулі свайго прэтэндэнта — Эрыка VII сына Стэнкіля шведск.: Erik Stenkilsson. Гэта прывяло да ўзброенай барацьбы паміж прэтэндэнтамі, якая скончылася гібеллю абодвух. Адам Брэменскі сцвярджае, што ўсе магнаты краіны загінулі ў бітве — відавочнае перабольшанне [1]. Услед за гэтым на шведскі прастол узышоў Хальстэн (таксама сын Стэнкіля), магчыма пры падтрымцы Інгэ Старэйшага.

Эрык VIII Язычнік
Смерць 1067
Жонка Gyla[d]
Дзейнасць манарх

Зноскі

  1. Bengt Liljegren, «Rulers of Sweden», Historiska Media, 2004 (translated by Adam Williams), стар.17 ISBN 91-8505763-0

СпасылкіПравіць