Эстонская Праваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхата
Эстонская праваслаўная царква (эст.: Moskva Patriarhaadi Eesti Õigeusu Kirik, MPEÕK) — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Эстоніі.
Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата | |
---|---|
Moskva Patriarhaadi Eesti Õigeusu Kirik | |
Асноўная інфармацыя | |
Аўтаномія | 10 мая 1920 |
Прадстаяцель у наш час | Аляксандра-Неўскі сабор |
Цэнтр | Талін, Эстонія |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Талін |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | Эстонія |
Царква-маці | Руская праваслаўная царква |
Мова набажэнстваў | эстонская, царкоўнаславянская |
Каляндар | юліянскі |
Колькасць | |
Епіскапаў | 3 |
Епархій | 2 |
Гісторыя
правіцьУ 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.
10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.
У верасні 1922 года сабор Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцці ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас.
У чэрвені 1940 года Эстонія была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Эстонская царква была далучана да Маскоўскага Патрыярхату.
Пасля акупацыі Эстоніі германскімі войскамі мітрапаліт Талінскі Аляксандр (Паўлус) абвясціў аб аднаўленні Эстонскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.
У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1].
У 1990-х гадах была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай.
Доўгі час царква не магла атрымаць дзяржаўнай рэгістрацыі[2]. У пачатку 2000-х гадоў, дзякуючы судзеянню дыпламатаў Расійскай Федэрацыі, атрымала дзяржаўную рэгістрацыю[3].
Епіскапы
правіць- Аляксій II (Патрыярх Маскоўскі) (1961—1992)