Эстэбан Гранера

іспанскі футбаліст

Эстэбан Фелікс Гранера Маліна (ісп.: Esteban Félix Granero Molina; нар. 2 ліпеня 1987, Пасуэла-дэ-Аларкон, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Вядомы ў Іспані як «пірат» (ісп.: El Pirata), Гранера гуляў як цэнтральнага паўабаронцу, гэтак і крэатыўнага паўабаронцу-распасоўшчыка, а пры патрэбе выступаў і на правым флангу паўабароны. Асноўным яго амплуа лічыцца пазіцыя плэймэйкера. Мянушка жа «пірат» замацавалася за ім наступным чынам. Як прызнаецца сам Эстэбан, ён не ведаў, як святкаваць свае забітыя мячы, і не прыдумаў нічога арыгінальнага, як пачаць зачыняць адно вока далонню. Журналісты тут жа прыдумалі яму мянушку, гледзячы на гэты жэст, а таксама на яго ўскудлачаныя валасы і пацешную бараду.

Футбол
Эстэбан Гранера
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эстэбан Фелікс Гранера Маліна
Мянушка El Pirata (Пірат), GranHero (Вялікі Герой)
Нарадзіўся 2 ліпеня 1987(1987-07-02)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1995—2004 Іспанія Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Іспанія Рэал Мадрыд C 48 (9)
2006—2008 Іспанія Рэал Мадрыд B 37 (4)
2007—2008   Іспанія Хетафэ 27 (3)
2008—2009 Іспанія Хетафэ 35 (5)
2009—2012 Іспанія Рэал Мадрыд 67 (4)
2012—2014 Англія Куінз Парк Рэйнджэрс 25 (1)
2013—2014   Іспанія Рэал Сасьедад 4 (0)
2014—2017 Іспанія Рэал Сасьедад 67 (0)
2017—2020 Іспанія Эспаньёл 64 (5)
2020—2021 Іспанія Марбелья 29 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Іспанія Іспанія (да 16) 1 (0)
2004 Іспанія Іспанія (да 17) 5 (0)
2006 Іспанія Іспанія (да 19) 9 (1)
2007 Іспанія Іспанія (да 20) 5 (0)
2007—2009 Іспанія Іспанія (да 21) 10 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 чэрвеня 2009
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Эстэбан Гранера прыйшоў у футбольную школу «Рэала» ва ўзросце 8 гадоў і амаль адразу пачаў дэманстраваць там свой талент. Яму даверылі пазіцыю нападніка. У адзін з сезонаў Гранера забіў 83 галы ў чэмпіянаце да 10 гадоў. Як ён сказаў у адным са сваіх інтэрв’ю: «… проста сакрэт у тым, што я тады быў вышэй за ўсіх астатніх. Я біў мацней за іншых і быў мацней за ўсіх. Потым я вырас, цела сфарміравалася і ўсё збалансавалася, і мяне адсунулі ў цэнтр поля».

Гранера гуляў за другую і трэцюю каманды «Рэала».

«Хетафэ» правіць

31 жніўня 2007 года, у апошні дзень трансфернага акна, Гранера разам са сваім напарнікам па «Рэалу» Рубенам дэ ла Рэдам перайшоў у склад «Хетафэ». Дэбютаваў за «Хетафэ» 16 верасня 2007 года, у матчы 3-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Эспаньёла». Але яго дэбют быў некалькі сапсаваны. «Хетафэ» атрымаў паражэнне, а ён сам атрымаў чырвоную картку[3].

«Рэал Мадрыд» правіць

21 ліпеня 2009 года «Рэал Мадрыд» ажыццявіў выкуп іграка, як паведамляецца, за € 4 млн[4]. Яго першы афіцыйны матч у складзе новага клуба адбыўся 12 верасня 2009 года ў матчы супраць «Эспаньёла», дзе сталічныя ігракі перамаглі з лікам 3:0[5].

«Куінз Парк Рэйнджэрс» і «Рэал Сасьедад» правіць

У жніўні 2012 года перайшоў у англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс» за 9 млн фунтаў. Па выніках сезона 2012/13 «Куінз Парк Рэйнджэрс» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2013 года Гранера быў аддадзены ў арэнду ў «Рэал Сасьедад». Аднак, ужо ў верасні атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона 2013/14. Тым не менш, у ліпені 2014 года быў выкуплены іспанскім клубам і замацаваўся ў аснове.

Апошнія гады правіць

У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з «Рэал Сасьедадам», падпісаў трохгадовы кантракт з «Эспаньёлам»[6].

У студзені 2020 года, датэрмінова пакінуўшы «Эспаньёл», далучыўся да клуба «Марбелья» з трэцяга іспанскага дывізіёна[7]. У ліпені 2021 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Дасягненні правіць

«Рэал» Мадрыд

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць