Эстэрланд
Эстэрланд (шведск.: Österland) — адзін з чатырох гістарычных рэгіёнаў Швецыі.
Правінцыі
правіцьЭстэрланд складаецца з сямі правінцый.
- Аландскія астравы (фінск.: Ahvenanmaa / шведск.: Åland)
- Паўднёва-Заходняя Фінляндыя (фінск.: Varsinais-Suomi / шведск.: Egentliga Finland)
- Карэлія (фінск.: Karjala / шведск.: Karelen)
- Усіма (фінск.: Uudenmaan lääni, шведск.: Nylands län)
- Сатакунта (фінск.: Satakunta, шведск.: Satakunda)
- Сава (фінск.: Savo, шведск.: Savolax)
- Хямэ (фінск.: Hame, шведск.: Tavastland)
Гісторыя
правіцьРэгіён Эстэрланд знаходзіцца ў паўднёвай частцы сучаснай Фінляндыі, якая з XII стагоддзя знаходзілася пад кіраваннем Швецыі. З 1362 Эстэрланд удзельнічае ў выбарах шведскіх каралёў. У 1556 годзе Юхан III на кароткі час стварыў з правінцый рэгіёна Эстэрланд герцагства Фінляндыя. Ужо тады назва Эстэрланд выйшла з ужывання. Пасля Руска-шведскай вайны (1808—1809) Фінляндыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Kari Tarkiainen: Sveriges Österland : från forntiden till Gustav Vasa. Atlantis, Stockholm 2008. [=Skrifter utgivna av Svenska Litteratursällskapet i Finland 702:1] ISBN 9789515831552