Рэгіёны Швецыі
Рэгіёны Швецыі — тры традыцыйныя часткі, па сутнасці тры групы правінцый, Швецыі. Рэгіёны не маюць цяпер якога-небудзь адміністрацыйнага значэння, аднак захоўваюць культурную і гістарычную значнасць. Часцей за ўсё іх называюць «landsdelar», што проста азначае «частка краіны».
Рэгіёны
правіць- Гёталанд — паўднёвы рэгіён, найбольш заселены рэгіён, які складаецца з 10 правінцый.
- Свеаланд — цэнтральны рэгіён, названы ў гонар гістарычнай Швецыі (англ.: Sweden proper). Самы маленькі рэгіён, складаецца з 6 правінцый.
- Норланд — паўночны рэгіён, які займае 60 % тэрыторыі Швецыі. Складаецца з 9 правінцый.
Рэгіён | Насельніцтва (2005) |
Плошча (км²) |
Колькасць правінцый | Правінцыі |
---|---|---|---|---|
Гёталанд | 4 351 658 | 97 841 | 10 | Сконэ, Блекінгэ, Халанд, Смоланд, Эланд, Готланд, Эстэргётланд, Вестэргётланд, Дальсланд і Бохуслен |
Свеаланд | 3 539 944 | 91 098 | 6 | Сёдэрманланд, Упланд, Вестманланд, Нерке, Вермланд і Даларна |
Норланд | 1 156 150 | 261 292 | 9 | Естрыкланд, Хельсінгланд, Хер'едален, Емтланд, Медэльпад, Онгерманланд, Вестэрботэн, Нарботэн і Лапланд |
Гістарычныя рэгіёны
правіцьШвецыя гістарычна падзелена на 4 рэгіёны: Гёталанд, Свеаланд, Норланд, Эстэрланд.
- Эстэрланд — гэта старая назва паўднёвай Фінляндыі. У дагістарычныя часы рэгіён быў заселены рознымі плямёнамі са сваімі царамі (такіх, як квены). Тэрмін стаў састарэлым ужо з 15-га стагоддзя і практычна невядомы ў Швецыі сёння. У большасці слоўнікаў «österlandet» азначае проста ўсход.
- Норланд — гэта назва земляў на поўнач па абодва бакі ад Батнічнага заліва.
- У дагістарычныя часы Швецыя была ў значнай ступені абмежавана тэрыторыямі Свеаланда і паўднёвай часткай Норланда, у той час Гёталанд згадваецца ў легендах як дзяржава-супернік, з якой увесь час вяліся шведска-гёцкія войны (англ.: Swedish-Geatish wars), згаданыя ў англасаксонскай эпічнай сазе пра Беавульфа. Урэшце абедзве краіны былі аб’яднаны пад адной каронай на некаторы час паміж 550—1200 (дакладная дата з’яўляецца прадметам дыскусій).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэгіёны Швецыі
- Courts of Appeal: The Court Districts of Sweden Архівавана 9 жніўня 2016. — Official site of The National Courts Administration