Бохуслен
Бохуслен (шведск.: Landskap Bohuslän) — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёвай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурная азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад лена Вестра-Гёталанд.
Бохуслен (ландскап) | |
---|---|
Landskap Bohuslän | |
![]() Герб Бохуслена | |
![]() Правінцыя Бохуслен (ландскап) на карце Швецыі | |
Рэгіён | Гёталанд |
Лены | Вестра-Гёталанд |
Плошча | 4 473 км² |
Сімвалы правінцыі |
Геаграфія
правіцьБохуслен распасціраецца на 160 км уздоўж заходняга ўзбярэжжа Швецыі ад мяжы з Нарвегіяй на поўначы да Гётэборга на поўдні. З усходу мяжуе з ландскапамі Дальсланд і Вестэргётланд.
Гісторыя
правіцьУ пачатку XIV ст. кароль Хокан V Святы пабудаваў на Багахольмене крэпасць Багахус (пасля — Бохус). Назва «Бохуслен» упершыню ўзнікае ў XV ст. і спачатку адносілася да паўднёвай часткі рэгіёна.
У 1658 годзе правінцыя па Роскільскім мірным дагаворы адыйшла да Швецыі. У 1693 годзе Гётэбарг стаў цэнтрам епархіі, а з 1700 года і цэнтрам правінцыі.
Адміністрацыйны падзел
правіцьЛандскап Бохуслен з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не мае адміністрацыйнай ролі, але мае культурнае і гістарычнае значэнне.
Камуны
правіцьНа тэрыторыі ландскапа размешчаны такія камуны:
Сімвалы ландскапа
правіць- Расліна: бружмель
- Рыба: скумбрыя
- Жывёла: цюлень звычайны
- Птушка: крывок
Галерея
правіць-
Мястэчка Ёкерэ
-
Царква ў Мункедалі
-
Управа камуны ў Кунгельві
-
Краявіды Бохуслена
-
Гульмар-фіёрд
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бохуслен