Эстэр Даратэя Альмквіст (швед. Ester Dorothea Almqvist, 3 лістапада 1869 — 11 ліпеня 1934) — шведская мастачка, заснавальніца стылю экспрэсіянізм у Швецыі[7].

Эстэр Альмквіст
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Ester Almqvist
Дата нараджэння 3 лістапада 1869(1869-11-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1934(1934-06-11)[2][4] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр пейзаж[1]
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў раёне Брома, у заходнім прыгарадзе Стакгольма. Яе бацькі выкладалі ў школе для хрысціянскіх місіянераў. Яе бацька, святар, памёр, калі дзяўчыне было 9 гадоў. Маці працавала прыватнай настаўніцай і прадаўшчыцай кніг, каб забяспечыць сям’ю[8]. Альмквіст нарадзілася з дэфармацыяй пазваночніка, што абмяжоўвала яе рухомасць на працягу ўсяго жыцця. Яна не магла займацца хатнімі абавязкамі і атрымлівала адукацыю, каб займацца творчасцю.

Вучылася ў тэхнічнай школе ў Стакгольме, скончыла яе ў 1891 годзе. Брала прыватныя ўрокі ў мастака Густава Седэрстрэма. У 1890-х гадах працягнула адукацыю ў Акадэміі мастацтваў Валанд у Гётэбаргу (1892—1893), затым вучылася ў Стакгольме ў Artist League School (1894—1895). Яе настаўнікамі таксама былі скульптар Пэр Хасельберг і мастак Бруна Лільефорс. Падчас вучобы ў мастацкай школе яна зарабляла кніжным ілюстратарам.

Памерла 11 чэрвеня 1934 года ў шведскім горадзе Лундзе.

Творчасць правіць

Альмквіст правяла большую частку свайго творчага жыцця ў шведскім горадзе Лундзе, а некаторыя з яе самых вядомых карцін напісаны ў ваколіцах шведскай правінцыі Сконэ. Сястра, Марыя Альмквіст, таксама пераехала ў Лунд, дзе працавала дырэктаркай дома састарэлых і аказвала фінансавую падтрымку Эстэр.

Раннія працы Альмквист, у асноўным пейзажы, былі выкананы ў стылі імпрэсіянізм. Пасля смерці маці, пачынаючы з карціны «Піларама» у 1913, мастачка звярнулася да экспрэсіянізму.

Выстаўляць свае карціны Эстэр пачала ў канцы 1890-х гадоў, у 1904 годзе прымала ўдзел на Сусветнай выставе ў амерыканскім горадзе Сент-Луіс.

Альмквіст належала да групы шведскіх мастачак, якія любілі падарожнічаць, часам разам жылі і разам выстаўлялі на выставах свае працы. У апошні год жыцця ў Альмквіст спіна хварэла так, што немагчыма было працаваць, і ў гэты ж год у яе гонар мастачкі арганізавалі ў Стакгольме выставу яе работ[9]. Шырокае прызнанне мастачкі прыйшло да яе ў 1938 годзе, пасля яе смерці.

У цяперашні час карціны мастачкі захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнага музея Швецыі, у мастацкім музеі Гётэбарга, у мастацкім музеі Мальмё і ў прыватных калекцыях. Архіўныя дакументы мастачкі захоўваюцца ва Універсітэце Лунда.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б в Ester D Almqvist — 1917.
  2. а б 18691103 Almquist, Ester Dorotea // Sveriges dödbok Праверана 1 красавіка 2018.
  3. Almqvist, Ester Dorothea, f. 1869 i Bromma Stockholms län // Swedish Census 1880Riksarkivet. Праверана 1 красавіка 2018.
  4. а б Lunds domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/LLA/13254/F I/14 (1934-1938), bildid: 00106282_00021, sida 18 Праверана 12 верасня 2020.
  5. Almqvist, Ester Dorothea // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/56808603Svenskagravar.se. Праверана 2 снежня 2017.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  7. Elgán, Elisabeth, and Irene Scobbie. Historical Dictionary of Sweden. Rowman & Littlefield, 2015, p. 34.
  8. «skbl.se — Ester Dorothea Almqvist».
  9. «Old fashioned priest’s daughter». Google Arts & Culture.

Літаратура правіць

  • Boëthius, Gerda: «Ester Almqvist». In Svenskt biografiskt lexikon, 1918.
  • Rausing, Birgit. Ester Almqvist och hennes krets. Lund: Signum, 1998, s. 49.
  • Oliver, Maud I. G. «Swedish art at the St. Louis Exposition». The Studio, 1905, s. 51-57.