Эсхін
Эсхін (стар.-грэч.: Αἰσχίνης; 389 да н.э. — 314 да н.э.) — старажытнагрэчаскі дзяржаўны дзеяч, адзін з дзесяці атычных аратараў.
Эсхін | |
---|---|
стар.-грэч.: Αἰσχίνης | |
Род дзейнасці | палітык, дыпламат, аратар, пісьменнік |
Дата нараджэння | каля 390 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 322 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Афінах, бацькі былі паважанымі людзьмі, хаця і небагатымі. Бацька Атрамет быў настаўнікам пісьма, маці Глаўкатэа дапамагала ў рэлігійных абрадах для бедных. Спачатку Эсхін быў памагатым бацькі ў школе, затым спрабаваў сябе ў акцёрстве, пасля вызначыўся ў войску, быў службоўцам, у тым ліку ў буле. Удзельнічаў у некалькіх ваенных кампаніях, праявіў сябе ў якасці выдатнага арганізатара і аратара. Пасля аблогі Алінфа быў у складзе пасольства ў Пелапанесе, дзе арганізаваў кампанію супраць Філіпа Македонскага.
Вясной 347 г. да н. э. Эсхін сваім выступам на сходзе з дзесяці тысяч чалавек у Мегалопалісе ў Аркадзіі заахвоціў іх аб’яднацца і выступіць супраць Філіпа. Улетку 347 г. да н. э. ён быў удзельнікам мірнага пасольства да Філіпа і пераканаў яго прыняць прапановы паслоў. Яго марудлівасць падчас другога пасольства (346 г. да н. э.), закліканага ратыфікаваць мірнае пагадненне, выклікала абурэнне ў Дэмасфена і Цімарха, стала падставай для абвінавачанняў у здрадзе. Эсхін паказаў сябе выдатным аратарам і абвергнуў усе абвінавачванні Дэмасфена (першая прамова Эсхіна). У 343 г. да н.э. Дэмасфен аднавіў наступленне, і Эсхін зноў адказаў бліскучай прамовай (другая прамова Эсхіна).
У сваю чаргу Эсхін высунуў супраць Дэмасфена некалькі сур’ёзных абвінавачанняў (трэцяя прамова), але гэтым разам Дэмасфен атрымаў перамогу. Каб пазбегнуць выплаты вялікага штрафу, Эсхін адправіўся ў выгнанне на Родас, адкрыў школу рыторыкі, пазней пераехаў на Самас, дзе памёр у семдзясят чатыры гады.
Тры прамовы Эсхіна, якія ў старажытнасці называлі «Тры грацыі», захаваліся.
Захаваўся таксама зборнік з 12 фіктыўных лістоў Эсхіна, складзены ў позняй антычнасці.
- ↑ а б Oxford Classical Dictionary / S. Hornblower, A. Spawforth, E. Eidinow — Oxford: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-173525-7 Праверана 29 снежня 2023.