Этэль Бэрымар (англ.: Ethel Barrymore, 15 жніўня 1879 — 18 чэрвеня 1959) — амерыканская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар», адна з членаў акцёрскага сямейства Бэрымараў.

Этэль Бэрымар
англ.: Ethel Barrymore
Дата нараджэння 15 жніўня 1879(1879-08-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1959(1959-06-18)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Maurice Barrymore[d]
Маці Georgiana Drew[d]
Муж Russell Griswold Colt[d]
Дзеці Samuel Colt[d], Ethel Barrymore Colt[d] і John Drew Colt[d]
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса
Узнагароды
IMDb ID 0000856
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Упершыню на вялікім экране яна з’явілася ў 1914 годзе, але актыўную кінакар’еру пачала толькі з 1940-х гадоў пасля свайго пераезду ў Галівуд. Адзінымі двума фільмамі, у якіх яна знялася разам з двума братамі, сталі «Нацыянальны парад чырвонага крыжа» (1917) і «Распуцін і імператрыца» (1932).

У 1945 годзе за сваю ролю ў фільме «Толькі самотнае сэрца» Этэль Бэрымор была ўдастоена прэміі «Оскар» у намінацыі «найлепшая актрыса другога плана». Іншымі вядомымі кінакарцінамі з яе ўдзелам сталі «Шрубавая лесвіца» (1945), «Справа Парадайна» (1947), «Партрэт Джэні» (1948) і «Паўночны пацалунак» (1948). У 1950-я гады актрыса некалькі разоў з’явілася і на тэлебачанні, выканаўшы невялікія ролі ў шэрагу тэлесерыялаў.

У 1900 годзе Уінстан Чэрчыль прапаноўваў Этэль Бэрымар стаць яго жонкай, але яна адмовілася. 14 сакавіка 1909 гады яна выйшла замуж за Расэла Грысвольда Колта. У іх было трое дзяцей: актрыса і спявачка Этэль Бэрымар Колт (1912—1977), Самуэль Колт (1909—1986) і Джон Дру Колт (1913—1975). У 1923 годзе пара расталася.

Зноскі правіць

  1. а б Ethel Barrymore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ethel Barrymore // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.