Эякі (саманазва: dAXunhyuu) — індзейскі народ на паўднёвым усходзе Аляскі. Апошняя чыстакроўная эяк памерла ў 2008 г.[1], аднак 515 чалавек працягваюць лічыць сябе часткай гэтага народа[2].

Эякі
(dAXunhyuu)
Тэрыторыя распаўсюджвання мовы эяк у XIX ст.
Агульная колькасць 515 (2014 г.)
Рэгіёны пражывання Аляска
Мова эяк
Рэлігія шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы атабаскі, тлінкіты

Гісторыя

правіць

Эякі блізкі па паходжанню да атабаскаў. Да другой паловы XVIII ст. мігрыравалі да ўзбярэжжа Ціхага акіяна з унутраных раёнаў Паўночнай Амерыкі. Насялялі некалькі вёсак. Падтрымлівалі шчыльныя гандлёвыя сувязі з тлінкітамі. Варагавалі з сугпіят. Эякі моцна пацярпелі падчас войн паміж Расіяй і тлінкітамі, аднак да сярэдзіны XIX ст. здолелі ўсталяваць мірныя адносіны з РАК. Да эякаў накіроўваліся праваслаўныя місіі. У канцы XIX ст. сярод эякаў пачалася эпідэмія воспы. Да 1906 г. іх колькасць скарацілася да 60. Апошняя чыстакроўная эяк Мары Сміт Джонс памерла 21 студзеня 2008 г.

Культура

правіць

Эякі займаліся рыбалоўствам і паляваннем на марскіх звяроў. Асабліва важным для забеспячэння з'яўляўся лоў ласося. Будавалі доўгія драўляныя лодкі, што ўмяшчалі да 10 чалавек. Практыкавалася абшчынная маёмасць на ўгоддзі, хаты і лодкі.

Эякі падзяляліся на 2 матрылінейныя групы Крумкача і Арла. Адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі. Шлюб знутры групы забараняўся. Жаніх адпрацоў нявесту ў сям'і яе бацькоў. У вёсках эякаў вылучаліся мужчыны, якія вялі жаночы лад жыцця і не ўступалі ў шлюб. Сустракалася палігінія. На чале родаў стаялі правадыры. Значную ролю ў жыцці эякаў адыгрывалі шаманы.

У нашы дні эякская мова з'яўляецца мёртвай, аднак робяцца захады да яе адраджэння.

Зноскі

Спасылкі

правіць