Эўджэніа Мантале
Эўджэніа Мантале[7] (італ.: Eugenio Montale, 12 кастрычніка 1896, Генуя-12 верасня 1981, Мілан) — італьянскі паэт, празаік, літаратурны крытык. Пажыццёвы сенатар.
Эўджэніа Мантале | |
---|---|
італ.: Eugenio Montale | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1981[4][5][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Domenico Montale[d][6] |
Маці | Giuseppina Ricci[d][6] |
Жонка | Drusilla Tanzi[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст, перакладчык, палітык, бібліятэкар, празаік, рэдактар, музычны крытык, літаратурны крытык |
Мова твораў | італьянская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і камерсанта. У юнацтве браў урокі спеваў, хацеў стаць оперным спеваком. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1920-х працаваў у фларэнційскім выдавецтве, у бібліятэцы. У 1938 пасля адмовы ўступіць у фашысцкую партыю быў звольнены. У 1943 яго вершы былі нелегальна вывезены за мяжу і апублікаваны за мяжой (Швейцарыя). Пасля вайны пераехаў у Мілан, супрацоўнічаў з газетай «Кар’ерэ дэла Сера» як літаратурны і музычны крытык.
Прызнанне
правіцьУ 1967 за заслугі перад італьянскай культурай Монтале атрымаў званне пажыццёвага сената ра, у 1975 яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры. На вершы Мантале пісаў музыку італьянскі кампазітар Гафрэда Петрасі (1904—2003).
Творы
правіць- Ossi di seppia / панцыры каракаціц (1925)
- Le occasioni / Абставіны (1939)
- Finisterre / Фіністэрэ(1943)
- Farfalla di Dinard / Дынарскі матылёк (1956, вершы ў прозе)
- La bufera e altro / Бура і іншае (1956)
- Satura / Сатура (1971)
- Mottetti / Мотеты (1973)
- Quaderno di quattro anni / Сшытак за чатыры гады (1977)
Беларускія пераклады
правіць- Сон вязня: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Шаўня А. А. — Мн., 1974.
- Вугор: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Барадулін Р. — Мн., 1974.
- Узбярэжная; Твой парыў: (вершы) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Стральцоў М. — М., 1974.
Зноскі
- ↑ а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Монтале Эудженио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Eugenio Montale // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eugenio Montale // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б https://www.archiviodistatomilano.beniculturali.it/getFile.php?id=2384 Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ Таксама існуе ранейшы варыянт напісання імя і прозвішча Эўджэніо Мантале у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.87.