Эўклідыс да Кунья
Эўклідыс да Ку́нья (парт.: Euclides da Cunha; 20 студзеня 1866, г. Кантагалу, Бразілія — 15 жніўня 1909) — бразільскі пісьменнік. Член Бразільскай акадэміі літаратуры (з 1903).
Эуклідыс Радрыгіс да Кунья | |
---|---|
парт.: Euclides Rodrigues da Cunha | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1866[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1909[1][2][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Ana Emília Ribeiro[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, сацыёлаг, журналіст, гісторык |
Кірунак | прэмадэрнізм, мадэрнізм |
Мова твораў | партугальская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Па адукацыі ваенны інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі.
Кніга «Сертаны» (1902) — спалучэнне навуковага даследавання, публіцыстыкі з дакументальным апавяданнем пра задушэнне сялянскага паўстання 1896-97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зборнікаў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў бразільскай і лацінаамерыканскай літаратуры.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Euclides da Cunha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Euclides da Cunha // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Кунья Эуклидис да // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эўклідыс да Кунья
- Біяграфія Архівавана 24 снежня 2010. (парт.)