Эдуард Міхайлавіч Загарульскі

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Э. М. Загарульскі)

Эдуард Міхайлавіч Загарульскі (нар. 18 снежня 1928, Тула) — беларускі гісторык, археолаг, доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1986). Прадметам навуковых даследаванняў Эдуарда Загарульскага ёсць старажытныя гарады, этнічная гісторыя Беларусі і праблемы паходжання і рассялення славян.

Эдуард Міхайлавіч Загарульскі
Дата нараджэння 18 снежня 1928(1928-12-18) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 снежня 1928 года ў Туле. Скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953), з таго жа года працаваў у Сектары археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, дзе закончыў аспірантуру (1957). З 1962 года працуе ў БДУ, заснаваў (1973) і на працягу 24 гадоў быў кіраўніком кафедры археалогіі гістарычнага факультэта БДУ. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1986—1991). Быў правадзейным членам Беларускай акадэміі адукацыі.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў старажытныя Мінск, Рагачоў, Заслаўе, Касцяны, Копысь, Свіслач, Стрэшын, іншыя замкі і курганныя могільнікі перыяду ранняга і развітога Сярэднявечча. Падчас раскопак Мінска (1958—1961) даследаваў яго абарончыя збудаванні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсходняй часткі замчышча і жылых будынкаў. На працягу дзевяці палявых сезонаў паспяхова даследаваў раннефеадальны замак Вішчын, пры раскопках якога выяўлены ўнікальны на тэрыторыі Беларусі грашова-рэчавы скарб XII—XIII ст. (Гл. таксама Вішчынскі скарб).

Узнагароды правіць

Заслужаны работнік вышэйшай школы, «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1990), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1998) і інш.

Бібліяграфія правіць

Апублікавана звыш 100 навуковых работ, у тым ліку 10 аўтарскіх манаграфій і брашур.

Манаграфіі правіць

  • Вищинский замок XII—XIII вв. Мн.: БГУ, 2004. — 159 с.: ил. — ISBN 985-485-053-6
  • Возникновение Минска. — Мн.: Издательство БГУ, 1982. — 358 с.
  • Генеалогия полоцких князей Изяславичей. — Мн.: ВУЗ — ЮНИТИ, 1994. — 31 с. — ISBN 985-431-001-9
  • Древний Минск. — Мн.: Госиздат БССР, 1963. — 199с.
  • Древняя история Белоруссии: Очерки этнической истории и материальной культуры (до IX в.). — Мн.: Издательство БГУ, 1977. — 134 с.
  • Начало формирования населения Белоруссии: Дославянский период. — Мн.: РИВШГО, 1996. — 45 с. — ISBN 985-6299-05-5

У сааўтарстве правіць

  • История Белорусской ССР, 1961;
  • История Белорусской ССР, Т.1, 1972;
  • Гісторыя БССР, Ч.1., 1981;
  • Историческое краеведение Белоруссии: Учебное пособие для студентов исторических факультетов вузов / А. Н. Ваганов, Э. М. Загорульский, В. С. Космылев; Под редакцией Э. М. Загорульского. — Мн.: Издательство БГУ, 1980. — 264 с.: ил.
  • Гісторыі БССР, 1989.

Падручнікі і дапаможнікі правіць

  • Археология Белоруссии: Учебное пособие для исторических факультетов вузов БССР / Под редакцией Б. А. Рыбакова. — Мн.: Высшая школа, 1965. — 222 с.: ил., табл.
  • Заходняя Русь IX—XIII ст.
  • Гісторыя Беларусі для 4 класа.
  • Гісторыя Беларусі для 5 класа.
  • Гісторыя Беларусі для 6 класа.

Аўтарэфераты дысертацый правіць

  • Древний Минск: Историко-археологический очерк: Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук: 07.00.06 / АН БССР, БГУ. — Мн., 1962. — 20 с.

Рэдактар правіць

  • Великий Октябрь и зарубежные славянские страны: тезисы докладов и сообщений: XI Всесоюзная научная конференция историков-славистов 27-29 января 1988 г. / Государственный комитет по народному образованию СССР; Министерство народного образования БССР; Институт славяноведения и балканистики АН СССР [и др.]; Редакторы Э. М. Загорульский, Д. Б. Мельцер. — Мн.: Университетское, 1988. — 255, [2] с. — ISBN 5-7855-0074-4
  • Коробушкина Т. Н. Курганы Белорусского Побужья X—XIII вв. / Редактор Э. М. Загорульский; АН Беларуси, Институт истории. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мінск, 1998.
  • Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта : 1921—2001. — Мінск, 2001.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мінск, 1996.