Югаслаўскія добраахвотнікі ў Іспаніі
Югаслаўскія добраахвотнікі ў Іспаніі (сербск.: Југословенски добровољци у Шпаниjе, ісп.: Voluntarios yugoslavos en España), вядомы ў гістарыяграфіі як Іспанскія змагары (сербахарв.: Шпански борци / Španski borci, ісп.: Combatientes españoles) або Югаслаўскія іспанцы (сербск.: Jугословенски шпанци) — югаслаўскія камуністы-добраахвотнікі, якія ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Усяго ў Іспаніі ваявала 1664 югаславаў. Яны ўдзельнічалі ў баях за Сарагосу, Карабанью, Арагон, Тэруэль, Марбелью, Сан-Матэа, Мадрыд і іншыя гарады. Каля 800 чалавек загінула ў баях[1]. Паводле іспанскай статыстыкі 148 з іх атрымалі афіцэрскія званні на працягу ўсяго канфлікту[2].
Афіцыйна гаворыцца як мінімум аб 150 афіцыйных служачых інтэрнацыянальных брыгад, сярод якіх сустракаліся сербы, харваты, баснійцы і яўрэі. Сярод гэтых байцоў былі прафесійныя дзеячы рабочага руху, члены Кампартыі, анархісты і іншыя асобы, што сімпатызавалі рэспубліканцам і пагарджалі іспанскіх франкістаў. Пасля разгрому рэспубліканцаў вялікая частка югаславаў была інтэрнавана ў Францыі, дзе змяшчалася ў канцэнцтрацыйных лагерах. Тыя, хто здолеў адтуль бегчы, пазней удзельнічалі ў Другой сусветнай. Большая частка гэтых удзельнікаў грамадзянскай вайны ў партызанскіх шэрагах насіла адзін і той жа псеўданім — «Шпанац» (сербск.: Іспанец).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ «Asociación brigadistas yugoslavos 1936-1939» (en serbio) . YuInterBrigade (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2010. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Lešnik, Avgust, 2007, с. 9.
Літаратура
правіць- Lešnik, Avgust. Les volontaires yougoslaves/slovènes dans la guerre civile espagnole (1936-1939) : analyse structurelle et la liste (фр.) // Centro di ricerche scientifiche della Repubblica di Slovenia. — 2007. — С. 107-138. — ISSN 1408-5348.
- Рафел Брчић, Миле Боговац, Ливањски крај у револуционарном радничком покрету и НОБ, Сарајево 1978. године
Югаслаўскія добраахвотнікі ў Іспаніі на Вікісховішчы |