Юдзіф Хаймаўна Сегаль

Юдзіф Хаймаўна Сегаль (руск.: Сегаль Юдифь Хаимовна; 1904, Гродна — 1957, Масква) — савецкі вучоны ў галіне псіхіятрыі. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1937).

Юдзіф Хаймаўна Сегаль
Дата нараджэння 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 1957
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Навуковая сфера псіхіятрыя
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Іжэўская дзяржаўная медыцынская акадэмія, НДІ псіхіятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Біяграфія правіць

Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927). Асістэнт кафедры псіхіятрыі медыцынскага факультэта БДУ, Мінскага медыцынскага інстытута (1927—1937). Загадчыца кафедры псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута (1937—1939); дацэнт кафедры (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт кафедры псіхіятрыі Іжэўскага медыцынскага інстытута (1941—1946), адначасова кансультант ваенных шпіталяў. Старшы навуковы супрацоўнік НДІ псіхіятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Маскве (1946—1957).

Навуковыя працы правіць

  • «Выработка условных рефлексов и дифференцировок у олигофренов», 1927;
  • «Патологическая инертность при психических синдромах», 1938
  • «О дифференцированном применении трудовой терапии психически больных», с сааўт., 1935;
  • «Коланин и его терапевтическое применение в психиатрии», 1938
  • «К реконструкции Минской психиатрической клиники», с сааўт., 1938;
  • «Психиатрический стационар второго клинического городка г. Минска», 1939
  • «Раневые психозы», с сааўт., 1947

Зноскі

Спасылкі правіць