Юзаф Карп (бельскі падкаморы)

падкаморы бельскі

Юзаф Карп (? — ?) — ураднік Каралеўства Польскага.

Юзаф Карп
Карп
Карп
падкаморы бельскі[d]
Нараджэнне мерк. 1630
Род Карпы
Бацька Ян Карп[d]
Жонка Гальшка з Сапегаў[d][1]
Дзеці Хрызастом Карп[d], Крыштаф Карп[d], Тэадор Лявон Карп[d], Антоні Станіслаў Карп[d] і Канстанцыя з Карпаў[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са старэйшай лініі шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўя ў сям'і Яна Карпа, падстолія падляскага.

Падкаморы бельскі[2].

Юзаф Карп меў пляц на Азёрнай вуліцы ў Горадні, які набыў у гарадзенскага мяшчаніна Барталамея Цярлея (1680 г.). Жонка Гальшка мела пляц на вуліцы Маставой. Сужэнцы разам далі фундацыйны запіс касцёлу ў Бераставіцы Драўлянай (1663 г.)[2].

Сям’я правіць

Першы раз ажаніўся з Гальшкай Сапежанкай (1618-да 1675 г.), дачкой менскага ваяводы Мікалая Сапегі (каля 1581—1644 г.) і Ядзвігі Ганны Вайнянкі (?-1642 г.). Дзеці[2]:

У 1663 г. жонка Гальшка судзілася з-за пазыкі з нейкім заможным магнатам у Скарбовым Трыбунале ВКЛ. Не маючы магчымасці выйграць справу яна звярнулася да абраза Маці Божай Студэнцкай і суд прыняў рашэнне на яе карысць. Гальшка таксама звярталася за дапамогай да цудатворнага абраза Маці Божай Ружанастоцкай. У 1660 г. Ефрасіння Тышкевічовая параіла ёй ахвяраваць да абраза хворага сына Антонія, якому было тры гады, але тая адмовілася і сын памёр. Праз год, калі хварэў на гарачку старэйшы сын Хрызастом (11 год), то Гальшка ахвяравала яго Маці Божай. У 1663 г., калі старэйшы сын захварэў на болькі, яна зноў жа паехала ў Ружанасток[2].

Другая жонка — Ганна Карвіцкая (?-1687 г.). Першым яе мужам быў падчашы вялікі літоўскі Крыштаф Патоцкі (?-1675 г.)[2].

Пасля смерці бацькі і мачахі Крыштаф быў выканаўцам іх апошняй волі, займаўся іх пахаваннямі. Ён быў прызначаны апякунам Антонія Станіслава і Канстанцыі. Юзаф памёр у 1687 г., мачаха была паралізавана на той час, таму ўвесь клопат лёг на плечы Крыштафа. Па жаданню бацькі і мачахі былі выдаткаваны грошы на імшу. Пахавалі іх у лютым 1688 г. Апякаваннем сястры Канстанцыі Крыштаф займаўся з 1687 па 1695 г. У гэтым годзе ён выдаў яе замуж, арганізаваў вяселле і даў пасаг. Брат Антоні Станіслаў знаходзіўся ў яго апецы ў 1687—1697 г. Грошы ішлі як на яго ўтрыманне, так і на выхаванне і адукацыю[2].

Судовыя спрэчкі не абышлі і гэтую сям’ю. Ваўкавыскі падчашы Казімір Карп падаў у 1696 годзе скаргу на радунскага старосту Пятра Рудаміну Дусяцкага і яго жонку Кацярыну Халецкую, падляшскага старосту Тэадора Лявона Карпа і яго жонку Канстанцыю Рудаміну за гвалтоўны наезд на маёнтак Рэпля ў 1695 г[2].

Зноскі