Юзаф Міхал Іваноўскі — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ротмістр, гараднічы і староста менскі ў 1746—1758 гадах, пасол на сойм у 1735 годзе. Паводле гербарыя Урускага Юзаф Міхал валодаў маёнткамі Чаркасы (Czerkasy), Прылукі (Przytułek) і Куркі (Kurki).

Юзаф Міхал Іваноўскі
POL COA Iwanowski.svg
Герб «Рагаля» зменены
Староста менскі
1746 — 1758
Папярэднік Удальрык Крыштаф Радзівіл
Пераемнік Ігнацы Іваноўскі
 
Род Іваноўскія
Жонка Марыяна князёўна Жыжэмская
Дзеці Ігнацы
Станіслаў
Сцяпан

З роду Іваноўскіх герба «Рагаля» зменены. Юзаф Міхал Іваноўскі ажаніўся з княжной Марыянай Жыжэмскай у 1729 годзе і меў сыноў: Ігнацыя, Станіслава, суддзю земскага новагародскага ў 1778 годзе, а паводле довадаў, складзеных у герольдыі Царcтва Польскага, і Сцяпана (Szczepan), у якога ад Антаніны Раманавічны быў сын Міхал, войт гміны Кукава ў Аўгустоўскім павеце, зацверджаны ў Царcтве ў 1849 годзе разам з сынамі: Віктарам, Стэфанам і Янам, народжанымі ад Дароты Астроўскай.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Iwanowski h. Rogala odm. // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej. Warszawa 1904—1931