Юзаф Сасноўскі
Юзаф Сасноўскі (? — 31 снежня 1783) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Юзаф Сасноўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Józef Sosnowski | |||||||
![]() | |||||||
![]() Герб «Налэнч» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Міхал Сапега | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Жаба | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Міхал Сапега | ||||||
Пераемнік | Людвік Тышкевіч | ||||||
Смерць | 31 снежня 1783 | ||||||
Род | Сасноўскія | ||||||
Бацька | Марцін Сасноўскі | ||||||
Маці | Тэафіла Крушынская | ||||||
Жонка | Тэкля Дэспат-Зяновіч | ||||||
Дзеці | Кацярына, Людвіка | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх герба «Налэнч», сын Марціна і Тэафілы з Крушынскіх.
Вялікі пісар літоўскі (1754—1764), польны пісар літоўскі (1764—1771), ваявода смаленскі (1771—1775), гетман польны літоўскі (1775—1780), ваявода полацкі (з 1781). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1762) і Святога Станіслава (1765).
Звязаў сваю кар'еру з партыяй Чартарыйскіх, дзякуючы падтрымкі якіх спачатку абіраўся паслом на сойм, пазней — маршалкам элекцыйнага сойму 1764.
Ажаніўся з Тэкляй Дэспат-Зяновіч, з якой меў дачок Кацярыну і Людвіку. Атрымаў вядомасць тым, што адмовіўся даць згоду на шлюб сваёй дачкі з Тадэвушам Касцюшкам (палічыў ягоны род занадта бедным).