Юліус Зэер
Юліус Зэер (чэш. Julius Zeyer, 26 чэрвеня 1841 —†29 студзеня 1901) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, прадстаўнік неаромантызма.
Юліус Зэер | |
---|---|
чэшск.: Julius Zeyer | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 красавіка 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1901[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст, драматург і пісьменнік-фантаст |
Кірунак | неарамнтызм |
Мова твораў | чэшская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
ЖыццяпісПравіць
Паходзіў з старадаўняга французскага шляхецкага роду з боку бацькі, па мацярынскай лініі — з заможнай пакаталічанай габрэйскай сям'і. Нарадзіўся ў Празе ў 1841 годзе, рана страціў бацьку. Разам з маці вымушаны быў заняцца сямейнай справай - дрэваапрацоўкай, вучыўся на цесляра ў Вене, дзе скончыў рэальнае вучылішча. У 1861 годзе стаў працаваць у цяслярнай майстэрні ў Вене. Потым жыў у Германіі, Швейцарыі і Францыі. У гэты час захапіўся літаратурай.
Па павярэнню ў Празе паступіў на філасофскі факультэт Карлавага універсітэта. Адначасова актыўна займаўся вывучэннем замежных моў — англійскай, французскай, італьянскай, іспанскай, рускай, польскай, санскрыту і копцкай. У 1873 годзе выйшла першае яго апавяданне «Прыгожыя зубкі». З 1882 года быў выхавальнікам дзяцей графа Гарраха. Пасля працягнуў свае падарожжы. З 1887 года пабываў у Нідэрландах, Бельгіі, Іспаніі, Польшчы, Украіне (на паўвостраве Крым), дзе ён быў некалькі разоў у якасці выхавальнік, Славеніі, Харватыі, Афрыцы, краінах Далёкага Усходу.
ТворчасцьПравіць
Аснову паэтычнай творчасці Зэера складаюць творы эпічнага характару. Самыя вядомыя з іх цыклы патрыатычных вершаў «Вышеград» (1880 год) і «Прыход Чэха» (1886 год), прысвечаныя легендарнаму мінуламу Чэхіі.
У творы «Апакаліптычнае бачанне» 1881 года адлюстравана сіла народа, якая зменіць жыццё Чэхіі да лепшага.
Захапленне дэкадэнцтвам і неараматызмам адбілася ў рамане ў "Марыя Плойгар" (1888 год), ярысвечаны раскрыццю душэўнага свету чэшскага інтэлігента. Раманы "Дом «У знічкі 1894 год), «Тры легенды пра ўкрыжаванне» (1895 год), які былі поўныя песімізму, расчаравання, іх героі жывуць і паміраюць у чужым для сябе асяроддзі і ў адзіноце.
Знаходжанне на Украіне адбілася ў творчасці Зэера — «Песня пра помсць за Ігара» (1882 год), «Песня пра гора добрага малайца Рамана Васільевіча».
У драматургіі, Зеер аддаваў перавагу гістарычным і казачным сюжэтам, спыняе сваю ўвагу на славацкай народнай казцы — па яе матывах у 1898 годзе стварае драму «Радуз і Магулена», па матывах якой у 1970 годзе зняты кінафільм.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Julius Zeyer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Julius Zeyer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Зейер Юлиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Zeyer, Julius // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 59. — S. 353.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Štěpána, sign. ŠT Z13, s. 56
- ↑ BillionGraves — 2011.
ЛітаратураПравіць
- Čeští spisovatelé 19. a počátku 20. století. Praha: Československý spisovatel, 1982. S. 330-334. (чос.)
- Bolton, Jonathan. «Zeyer, Julius». YIVO Encyclopedia of Jews in Eastern Europe. Retrieved 19 October 2012. (чос.)