Юнацкі спеўнік
«Юна́цкі спе́ўнік» (арыгінал: юнацкі сьпеўнік) — зборнік песень Беларускага саюзу моладзі, які быў выдадзены ў пачатку 1944 года ў Мінску.
Юнацкі спеўнік | |
---|---|
Юнацкі сьпеўнік | |
| |
Жанр | зборнік песень |
Аўтар | Мікалай Шчаглоў-Куліковіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Колькасць старонак | 31 |
Электронная версія | |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Гісторыя стварэння
правіцьНа просьбу Міхася Ганька ў 1943 годзе кампазітарам Міколам Шчагловым-Куліковічам быў падрыхтаваны «Юнацкі сьпеўнік». Там амаль усе песні былі старыя, даўнейшыя. Была вялікая патрэба стварыць новыя. Знайшлося нямала і паэтаў, і кампазітараў, якія працавалі ў гэтым напрамку, і маладзёвых патрыятычных песняў за кароткі час было створана каля дзесяці. У тым ліку «Марш маладых», марш «Зважай», «Беларусь». Гімнам СБМ лічылася песня Альбіна Стэповіча «Беларусь перадусім».
Змест
правіцьСпеўнік складаецца з 31 старонкі. Да кожнай песні ёсць малюнак. На вокладцы намаляваны герб СБМ. Усяго ў зборніку 20 песень з нотамі да іх. Частка песень былі народнымі, частка былі вершамі, пастаўленымі на музыку, альбо песнямі, напісанымі ўжо падчас вайны.
Спіс песень
правіць- Мы выйдзем шчыльнымі радамі (беларускі народны гімн)
- Люблю наш край
- Беларусь наша маці-краіна
- Пагоня
- Беларуская зямліца
- Мы — моладзь
- Пойдзем, пойдзем
- Марш арлянятаў
- Кінь вечны плач
- У гушчарах
- Наша мэта
- Да моладзі
- Беларусь перадусім
- Застольная песня
- Слуцкія ткачыхі
- Купалінка
- А мы ляда капалі
- Чачотачка
- Бульба
- Лявоніха
Аўтары песень
правіцьТэксты
правіць- Макар Краўцоў
- Максім Багдановіч
- Канстанцыя Буйло
- Наталля Арсеннева
- Аляксандр Пшчолка
- Міхась Кавыль
- В. Э. Н.
- Альбін Стэповіч
- Народны фальклор
Музыка
правіць- Уладзімір Тэраўскі
- Мікалай Шчаглоў
- М. Маўсон
- Аляксей Туранкоў
- Альбін Стэповіч
- Мікола Равенскі
Малюнкі
правіцьНа жаль, не вядома, хто маляваў да кнігі.
Цікавыя факты
правіць- Экзэмпляр «Юнацкага сьпеўніка» захоўваецца ў Бібліятэцы Францішка Скарыны ў Лондане.
- Частка песень з кнігі былі выкананы аматарамі ў межах праекта «Беларус на варце» і гуртамі «Молат», «P.D. SS. Totenkopf», «N.R.M.», «Унія» і іншымі.