Ю́рка Станке́віч (18 сакавіка 1928, Вільня, Польшча — 7 жніўня 2014, Прага, Чэхія[1]) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары.

Юрка Станкевіч
Род дзейнасці грамадскі актывіст, выдавец, пісьменнік, інжынер-электрык
Дата нараджэння 18 сакавіка 1928(1928-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 2014(2014-08-07) (86 гадоў)
Месца смерці
Бацька Ян Станкевіч
Маці Марыя Станкевіч
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 сакавіка 1928 годзе ў Вільні. Бацька — мовавед Ян Станкевіч. Вучыўся ў Празе, адкуль паходзіла яго маці. З ёю ж эміграваў у Германію, дзе жыў да восені 1945 года. У 1947 годзе пераехаў у Амерыку і там жа атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інжынерам.

У 1999 годзе пераехаў у Прагу. Заснавальнік суполкі «Пагоня», член Рады БНР. Выдаваў часопісы Belarusian Review, Крывія.

Крыніцы

правіць