Юрый Аляксандравіч Карачун
Юрый Аляксандравіч Карачун (27 снежня 1931, Менск — 11 чэрвеня 1997, Мінск) — беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі ў 1977—1997 гг.
Карачун Юрый Аляксандравiч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1997 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | графіка |
Вучоба | |
Вядомыя працы | альбомы «Янка Купала ў творчасці мастакоў», «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982). |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы: малюнкі «Сосны», «Крым. Місхор», «Гурзуф»; акварэлі «Першы снег», «Прага». З'яўляўся аўтарам-складальнікам альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982), аўтарам кнігі пра народнага мастака БССР Яўгена Зайцава. Працы Карачуна Ю. А. захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Літаратурным музеі Якуба Коласа.
Памяці мастакаПравіць
27 снежня 2006 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовы абарот мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «75 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Карачуна», падрыхтаваны выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта». У дзень выхаду канверта ў абарот на Мінскам паштамце было праведзена спецыяльнае памятнае гашэнне. Мастак канверта і спецштэмпеля Арцём Рыбчынскі. Колер масцікі — чорны. Тыраж 56 тысяч экзэмпляраў[1].
Зноскі
- ↑ Белпочта. 75 лет со дня рождения Ю. А. Карачуна (руск.) (12 снежня 2006). Праверана 26 ліпеня 2011.
ЛітаратураПравіць
- Карачун Ю. А. «Якуб Колас у творчасці мастакоў». — Мінск, 1982.
- Карачун Ю. А. «Янка Купала ў творчасці мастакоў». — Мінск, 1982.
- Карачун Ю. А. «Евгений Зайцев». — Минск: Беларусь, 1988. — 134 с.
Юрый Аляксандравіч Карачун на Вікісховішчы |