Юрый Аляксандравіч Тарасюк

Юрый Аляксандравіч Тарасю́к (верасень 1913, в. Лявонавічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Дзятлаўскі раён — ?) — беларускі навуковец.

Юрый Аляксандравіч Тарасюк
Дата нараджэння верасень 1913
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў верасні 1913 года ў вёсцы Лявонавічы Слонімскага павета ў сялянскай сям’і. У 1927 годзе ўступіў у КСМЗБ. Падчас арышту навукова-тэхнічны супрацоўнік БелАН[1].

Арыштаваны 29.8.1933 у Менску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 21/2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў працоўна-папраўчых работ і 5 гадоў пазбаўлення волі[1].

Этапаваны, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Пячорскі канцлагер, затым пераведзены (10.5.1938) у Варкута-Пячорскі канцлагер НКУС Комі АССР. Вызвалены ў 1944. Другі раз арыштаваны і 29.7.1950 асуджаны асобай нарадай НКУС на ссылку ў Карагандзінскую вобласць. Вызвалены 10.8.1954. Далейшы лёс невядомы[1].

Рэабілітаваны 1.9.1956 трыбуналам БВА па першай (No 10182-с, спынена 16.8.1956, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) і другой справах[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць