Юрый Барысавіч Багушэвіч

мастак
(Пасля перасылкі з Юрый Багушэвіч (мастак))

Юрый Барысавіч Багушэвіч (23 красавіка 1946, Глыбокае, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 20 снежня 2022) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.

Юрый Барысавіч Багушэвіч
Дата нараджэння 23 красавіка 1946(1946-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 2022(2022-12-20) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак. З 1967 года працаваў у манументальна-дэкаратыўным, а таксама ў станковым жывапісе.

Жыў у Мінску.

Творчасць

правіць

Асноўныя творы: роспіс «Песня аб Беларусі» ў Палацы культуры тарфянікаў г. п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск — горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў сааўт.); карціны «Жніво», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў».

Літаратура

правіць
  • Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarusian union of artists : энцыклапедычны даведнiк / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 46.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984. — С. 260.