Юрый Васільевіч Шатуноў
Юрый Васільевіч Шатуноў — савецкі і расійскі спявак, саліст групы «Ласкавы май» (1986—1991).
Юрый Васільевіч Шатуноў Юрий Васильевич Шатунов | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1973 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар-кампазітар, паэт-песеннік, гукарэжысёр, кампазітар |
Пеўчы голас | контратэнар[d] |
Інструменты | голас[d] |
Жанры | дыска[d], поп-музыка, шансон і электронная музыка |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
shatunov.com | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 6 верасня 1973 года ў сям’і Васіля Дзмітрыевіча Кліменкі (н. 1950) і Веры Гаўрылаўны Шатуновай (27.01.1955 — 7.11.1984) у горадзе Кумяртаў Башкірскай АССР[1].
Бацька і маці ажаніліся ва ўзросце 23 і 18 гадоў адпаведна. Стаўленне бацькі да сына было прахалодным, таму Юрый атрымаў прозвішча маці, а ранняе дзяцінства (да чатырох гадоў) правёў у бабулі з дзядулем па мацярынскай лініі — Кацярыны Іванаўны Шатуновай (05.12.1924 — 26.11.2002) і Гаўрылы Ягоравіча Шатунова (04.06.1923 — 20.01.1976) у паселку Пяткі (прыгарад Кумяртаў)[1]. Калі хлопчыку было тры гады, бацькі развяліся, а ў 1977 годзе ен разам з маці пераехаў у веску Савельеўка. Праз некаторы час маці выйшла замуж другі раз. Аднак айчым меў праблемы з алкаголем, і Юрый нярэдка збягаў з хаты да сваякоў, часцей за ўсе да дзядулі з бабуляй.
У 1980 годзе Шатуноў пачаў вучыцца ў школе ў весцы Старая Атрада (Куюргазінскі раён), але з верасня 1984 года (Юрыю у гэты час споўнілася 11 гадоў) маці ў сувязі з абвастрэннем хваробай перавяла сына ў школу-інтэрнат № 2 горада Кумяртаў, а праз два месяцы, 7 лістапада 1984 года, Вера Шатунова памерла ад сардэчнай недастатковасці. Бацька не выяўляў цікавасці да сына і Юрый быў узяты на выхаванне цеткай Нінай Гаўрылаўны з паселка Цюльган. Аднак і там Юрый пачаў ўцякаць з хаты і ў перыяд з лістапада 1984 года па кастрычнік 1985 года бадзяжыў па Башкірыі і Арэнбургскай вобласці[1].
У лістападзе 1985 года ў Арэнбургу адбылася камісія, дзе вырашаўся далейшы лес Шатунова. Там Юрыя ўбачыла дырэктар дзіцячага дома паселка Акбулак Валянціна Мікалаеўна Тазякенава. Адчуўшы спачуванне да лёсу падлетка, яна аказала ўплыў на рашэнне камісіі і аформіла яго ў кіраваны ёю дзіцячы дом. У кастрычніку 1986 года Тазекенаву прызначылі дырэктарам школы-інтэрната № 2 горада Арэнбурга і Юрый рушыў услед за ей. У арэнбургскім інтэрнаце ен пазнаеміўся з кіраўніком гуртка мастацкай самадзейнасці Сяргеем Барысавічам Кузняцовым, і пачынаецца гісторыя групы «Ласкавы май».
Сям’я і асабістае жыццеПравіць
- Жонка — Святлана Георгіеўна Шатунова, юрыст па прафесіі. Пазнаёміліся ў снежні 2000 года, 12 студзеня 2007 года ў Германіі адбылося вяселле[2].
- Сын — Дэніс Юр’евіч Шатуноў (нар. 5 верасня 2006 года)[3]. Ахрышчаны 8 верасня 2007 года ў храме Андрэя Першазванага ў цэнтры Сочы, хросным бацькам стаў Андрэй Разін, а хроснай маці — старэйшая сястра Святланы Шатуновой Галіна[4][5][6].
- Дачка — Эстэла Юр’еўна Шатунова (нар. 13 сакавіка 2013. у г. Бад-Хомбург, Германія)[7].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Биография на официальном сайте Юрия Шатунова
- ↑ Афіцыйная біяграфія
- ↑ Юрый Шатуноў — Пра сям’ю
- ↑ Юрый Шатуноў — біяграфія, фота, відэа, творчасць
- ↑ Андрэй Разін стаў хросным — Выдавецкі дом Вечерний Челябинск
- ↑ Хросным бацькам у сына Шатунова стаў Андрэй Разін — Навіны шоў-бізнэсу
- ↑ Навіна - У Юрыя Шатунова нарадзілася дачка. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 14 сакавіка 2013.