Юрый Юр’евіч Гардзееў

беларускі гісторык, культуролаг
(Пасля перасылкі з Юрый Гардзееў)

Юрый Юр’евіч Гардзееў (нар. 2 ліпеня 1967, Гродна) — беларускі гісторык, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі беларускіх гарадоў эпохі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыі рэформ другой паловы XVIII стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Доктар гістарычных навук (2011).

Юрый Юр’евіч Гардзееў
Дата нараджэння 2 ліпеня 1967(1967-07-02) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2011)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт ГрДУ, тэма дыпломнай працы: «Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст.». У 1988—1992 гадах працаваў мастацтвазнаўцам у гродзенскіх майстэрнях інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1993—1995 гадах — выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ[1].

У 1996—1999 гадах — аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве, дзе ў 2000 годзе абараніў дысертацыю «Гародня ў XVIII ст. Даследаванні асваення гарадской прасторы, адносін уласнасці і гарадскога насельніцтва» (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковае званне доктара гуманітарных навук[1].

У 2001—2005 гадах працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі мастацтваў і Польскай Акадэміі навук у Кракаве. З 2005 года — ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Галоўныя кірункі навуковай дзейнасці: сацыяльна-эканамічная гісторыя гарадоў і мясцовых супольнасцей Вялікага Княства Лтоўскага, гісторыя Гродна XII—XVIII стагоддзяў (грамадства, эліты, эканоміка, юрыдыка, сацыятапаграфія, мясцовае самакіраванне і гарадское права, культура, побыт), мадэрнізацыя мясцовай адміністрацыі падчас Чатырохгадовага сойма, дзейнасць літоўскага падскарбія Антонія Тызенгаўза, гістарычная палітыка ва Усходняй Еўропе[1].

Заўвагі правіць

Літаратура правіць