Юрый Эдвардавіч Мазурчык

савецкі і беларускі футбаліст і трэнер

Юрый Эдвардавіч Мазурчык (нар. 11 студзеня 1962, г. Гродна) — беларускі футбаліст.

Футбол
Юрый Эдвардавіч Мазурчык
Нарадзіўся 11 студзеня 1962(1962-01-11) (62 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя паўабаронца, нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
1984 Дынама (Брэст) 27 (7)
1994—1996 Кардан-Флаерс (Гродна) 71 (34)
1996—2000 Нёман-Белкард (Гродна) 90 (17)
1997—1998   Нёман-2 Гродна 11 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Займаўся ў групе падрыхтоўкі пры камандзе майстроў гродзенскага «Хіміка» ў Міхаіла Міхайлавіча Хаменкова, адкуль у 17-гадовым узросце трапіў у галоўную каманду.

Свой дэбютны матч у складзе гродзенцаў правёў 20 красавіка 1980 года, выйшаўшы на замену ў самым канцы пераможнага матчу з «Гомсельмашам», а апошні раз у майцы нашага клуба згуляў 31 кастрычніка 2000 года супраць мінскага «Тарпеда-МАЗ». Цэнтральны нападнік адыграў у камандзе 18 сезонаў, правёў каля 400 каляндарных матчаў чэмпіянатаў СССР і Беларусі, стаўшы адным з лепшых бамбардзіраў у гісторыі клуба. Выступаючы за гродзенцаў у афіцыйных матчах 98 раз адпраўляў мяч у сетку суперніка: 48 мячоў ён забіў у чэмпіянаце СССР, 37 — у чэмпіянаце Беларусі, 2 — у Кубку СССР, 10 — у Кубку Беларусі, 1 — у Кубку ўладальнікаў кубкаў.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры некаторы час прапрацаваў у клубе начальнікам і старшым трэнерам каманды. Аднак паслякар’ернае было нядоўгім. Ужо ў пачатку 2002 гродзенскі футбаліст пакінуў Беларусь і з’ехаў у ЗША на пастаяннае месца жыхарства[1].

Зноскі