ФК Гомель

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Гомсельмаш)

«Гомель» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

Гомель
ФК Гомель.png
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб „Гомель“»
Заснаваны 1959
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён «Цэнтральны»
Умяшчальнасць: 14307
Дырэктар Васіль Драздоў
Галоўны трэнер Андрэй Гараўцоў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Адрас клуба: 246050, Гомель, плошча Паўстання, 1.

Гісторыя клуба

правіць

Хатнія гульні гомельскіх каманд праходзілі на стадыёне «Лакаматыў» і «Цэнтральны» (раней стадыён «Гомсельмаш»).

Удзельнічаў у чэмпіянаце СССР па футболе ў Другой лізе.

З 1992 па 2009 гады гуляў у Вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь (акрамя 1995—1997 гадоў). Па выніках сезона 2009 клуб пакінуў Вышэйшую лігу. У сезоне 2010 стаў пераможцам чэмпіянату Першай лігі і за 7 тураў да завяршэння чэмпіянату заваяваў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

У сезоне 2015 з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя футбалісты, за клуб сталі выступаць у асноўным маладыя ўласныя выхаванцы. Пасля неблагога старту вынікі каманды неўзабаве пагоршыліся — яна хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы, а ўвосень увогуле адкацілася на апошняе месца, адкуль не здолела выбрацца. У выніку «Гомель» вылецеў у Першую лігу, але ў сезоне 2016 атрымаў перамогу ў другім дывізіёне і вярнуўся ў эліту.

Ранейшыя назвы

правіць
  • «Лакаматыў» (1959—1963)
  • «Спартак» (1964—1968)
  • «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
  • «Машынабудаўнік» (1976—1977)
  • «Гомель» (з 1995)

Дасягненні

правіць

Чэмпіянаты СССР

правіць

1959—1991: Другая ліга (клас «Б», клас «А»).
Найлепшае дасягненне:

  • 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы класа «А» (38-я каманда СССР),
  • 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы класа «А» (38—40-я каманда СССР).

Кубкі СССР

правіць
  • Найлепшае дасягненне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.

Чэмпіянаты Беларусі

правіць

Кубкі Беларусі

правіць

Суперкубкі Беларусі

правіць

Неафіцыйныя турніры

правіць

Цяперашні склад

правіць

Станам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Аляксандр Нячаеў 1994
44   Бр Станіслаў Кляшчук 2000
87   Бр Алег Кавалёў 1987
3   Аб Сяргей Мацвейчык (капітан) 1988
16   Аб Ігар Заяц 1999
17   Аб Уладзіслаў Яцкевіч 1998
22   Аб Кірыл Шаўчэнка 2002
30   Аб Ягор Траякоў 1995
33   Аб Яўген Чагавец 1998
72   Аб Ілья Рашчэня 1997
2   ПА Андрэй Рылач (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2002
7   ПА Фернанду Нету 2003
Паз. Імя Нар.
8   ПА Яўген Барсукоў 1990
10   ПА Андрэй Патапенка (у арэндзе з БАТЭ) 2000
14   ПА Раман Давыскіба 2001
15   ПА Антон Сямёнаў 2005
21   ПА Аляксей Анцілеўскі 2002
23   ПА Максім Драздоў 2005
27   ПА Кірыл Ермаковіч 1999
99   ПА Фаваз Абдулахі (у арэндзе з АПОЭЛа) 2003
  ПА Лукуман Аліу 2003
9   Нап Ілья Грышчанка 2000
11   Нап Джуніяр Эфагэ 2004
91   Нап Мікіта Някрасаў 2000

Ігракі ў арэндзе

правіць
Паз. Імя Нар.
71   Бр Аляксандр Наўмовіч (у «Нафтане» да снежня 2024 года) 2001
  Бр Аляксандр Рыжчанка (у «Лакаматыве» да снежня 2024 года) 2005
19   ПА Данііл Сілінскі (у «Дынама» Мінск да снежня 2024 года) 2000
Паз. Імя Нар.
  ПА Уладзіслаў Драпеза (у «Паперпраме» да снежня 2024 года) 2001
  ПА Аляксандр Савіцкі (у «Паперпраме» да снежня 2024 года) 2004
  Нап Дзмітрый Емяльянаў (у «Лакаматыве» да снежня 2024 года) 2004

Трэнерскі штаб

правіць

Трэнеры

правіць

Усе трэнеры гомельскіх каманд у чэмпіянатах СССР і Рэспублікі Беларусь:

Клубныя рэкорды

правіць
  • Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (212).
  • Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (210).
  • Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (72).
  • Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (66).
  • Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Першай лігі (Д2) — Дзмітрый Платонаў (25, 2010 год).
  • Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Вышэйшай лігі (Д1) — Раман Васілюк (24, 2007 год).
  • Самы карысны ў чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (97, 66+31).
  • Самы карысны ў чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Генадзь Блізнюк (95, 66+29).
  • Самы карысны ў адным чэмпіянаце Беларусі Першай лігі (Д2) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (32, 18+14, 1997 год).
  • Самы карысны ў адным чэмпіянаце Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Раман Васілюк (36, 24+12, 2007 год).

Рэкорды чэмпіянатаў Беларусі

правіць
  • Усталяваныя «Гомелем» у сезоне 2003 года:
    • 21 гульня ў адным сезоне на «нуль».[2]
    • 11 гульняў запар з пачатку чэмпіянату на «нуль» (рэкорд краіны для двухкругавых чэмпіянатаў).
  • 25 перамог запар у чэмпіянатах Першай лігі (1997, 2010).
  • 27 перамог (90 %) у чэмпіянатах Першай лігі (2010).

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 16 15 1 3 11 5–32 5 1/8 фіналу
1992/93 Першая (Д1) 10 32 9 8 15 23–40 26 1/8 фіналу
1993/94 Першая (Д1) 15 30 7 5 18 36–47 19 1/8 фіналу
1994/95 Першая (Д1) 15 30 6 6 18 26–59 18 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
1995 Другая (Д2) 9 14 5 2 7 19–17 12 Чвэрцьфінал
1996 Другая (Д2) 4 24 11 9 4 42–19 42 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 1 30 27 1 2 83–9 82 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
1998 Вышэйшая (Д1) 5 28 12 9 7 36–30 45 Чвэрцьфінал Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 3 30 19 6 5 57–28 63 Паўфінал
2000 Вышэйшая (Д1) 6 30 17 2 11 50–41 53 Чвэрцьфінал
2001 Вышэйшая (Д1) 6 26 13 5 8 36–24 44 Уладальнік
2002 Вышэйшая (Д1) 6 26 13 4 9 46–33 43 Паўфінал
2003 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 56–12 74 Фіналіст
2004 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 7 10 42–41 46 Чвэрцьфінал
2005 Вышэйшая (Д1) 7 26 12 3 11 34–32 39 Паўфінал
2006 Вышэйшая (Д1) 5 26 12 6 8 33–32 42 1/8 фіналу
2007 Вышэйшая (Д1) 2 26 12 8 6 49–28 44 Чвэрцьфінал
2008 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 6 15 35–47 33 Чвэрцьфінал
2009 Вышэйшая (Д1) 12 26 8 5 13 31–48 29 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2010 Першая (Д2) 1 30 27 1 2 80–16 82 Уладальнік   Выхад у Вышэйшую лігу
2011 Вышэйшая (Д1) 3 33 13 15 5 36–24 54 Паўфінал
2012 Вышэйшая (Д1) 4 30 14 8 8 39–24 50 Чвэрцьфінал
2013 Вышэйшая (Д1) 6 32 11 7 14 34–40 40 Чвэрцьфінал
2014 Вышэйшая (Д1) 6 32 10 8 14 29–41 38 1/8 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 14 26 5 3 18 22–41 18 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2016 Першая (Д2) 1 26 19 6 1 48–11 63 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2017 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 24–25 35 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 12 30 7 7 16 16–36 28 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 15 30 7 8 15 44–50 29 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2020 Першая (Д2) 2 26 18 5 3 60–20 54[A] 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2021 Вышэйшая (Д1) 4 30 17 8 5 57–23 59 Уладальнік
2022 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 7 11 36–37 43 1/8 фіналу
2023 Вышэйшая (Д1) 6 28 11 8 9 45–48 41 1/16 фіналу
  1. З каманды зняты 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Міжнародныя кубкі

правіць
Кубак І В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 2 1 0 1 1–2
Ліга Еўропы 16 5 1 10 21–25
Ліга канферэнцый 2 0 0 2 2–7
Кубак Інтэртота 4 1 1 2 3–7
Усяго 24 7 2 15 27–41
Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Хатні У гасцях Вынік
1999 Кубак Інтэртота 1 раўнд   Градзец-Кралавэ 1:0 0:1 1:1 (3:1)  
2 раўнд   Хамарбю (Стакгольм) 2:2 0:4 2:6  
2000/01 Кубак УЕФА Квал. раўнд   АІК (Стакгольм) 0:2 0:1 0:3  
2002/03 Кубак УЕФА Квал. раўнд   ХІК (Хельсінкі) 1:0 4:0 5:0  
1 раўнд   Шальке 04 1:4 0:4 1:8  
2004/05 Ліга чэмпіёнаў УЕФА 1 кв. раўнд   Тырана 0:2 1:0 1:2  
2008/09 Кубак УЕФА 1 кв. раўнд   Легія (Варшава) 0:0 1:4 1:4  
2011/12 Ліга Еўропы 3 кв. раўнд   Бурсаспор 1:3 1:2 2:5  
2012/13 Ліга Еўропы 1 кв. раўнд   Вікінгур 4:0 6:0 10:0  
2 кв. раўнд   Рэнова 0:1 2:0 2:1  
3 кв. раўнд   Ліверпул 0:1 0:3 0:4  
2022/23 Ліга канферэнцый 2 кв. раўнд   Арыс (Салонікі) 1:2 1:5 2:7  

Неафіцыйныя турніры

правіць
Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Вынік
2004 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А   ЦСКА (Масква) 2:2  
  Рэгаз-ТадАЗ 2:1
  Пахтакор 2:2
1/4 фіналу   Дынама (Тбілісі) 1:4  

Вядомыя ігракі

правіць

Наступныя ігракі «Гомеля» выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны ігракі, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за «Гомель».

Крыніцы

правіць
  1. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля». Праверана 29 сакавіка 2024.
  2. Цифры на память. Рекорды чемпионатов Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2022. Праверана 27 лістапада 2022.

Спасылкі

правіць