Юрыс Алунан
(Пасля перасылкі з Юрыс Алунанс)
Юрыс А́лунан (лат.: Juris Alunāns; 13 мая 1832, маёнтак Яункалснава, Латвія — 18 красавіка 1864) — латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нацыянальнай пісьмовай паэзіі.
Юрыс Алунан | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 мая 1832[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1864[1][2] (31 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, мовазнавец, журналіст, перакладчык |
![]() |
Біяграфія правіць
Скончыў Тартускі ўніверсітэт (1861). 3 1862 г. рэдактар першай латышскай газеты («Пецярбургская газета»). Аўтар зборніка «Песенькі» (1856, пераклады класікаў сусветнай паэзіі), эпіграм. Складальнік зборніка навукова-папулярных артыкулаў «Двор, прырода і сусвет» (т. 1—3, 1859—61), у якім змешчаны матэрыялы па геаграфіі, гісторыі Расіі, мовазнаўстве. У вершах выступаў супраць самадзяржаўя, клерыкалізму, абуджаў нацыянальную самасвядомасць латышскага народа, удасканальваў нацыянальную латышскую мову.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Juris Andrejevič Alunāns // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
Літаратура правіць
- Абала М. Алунан // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.