Юр’еўскі павет (Ліфляндская губерня)
Юр’еўскі павет (да 1893 года — Дэрпцкі павет) — адміністрацыйная адзінка Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі, затым Эстоніі, якая існавала ў 1745—1940 гадах. Павятовы горад — Юр’еў (Дэрпт).
Юр’еўскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Уваходзіць у | Ліфляндская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Юр’еў (Дэрпт) | ||
Дата ўтварэння | 1783 | ||
Дата скасавання | 1940 | ||
Насельніцтва (1897) | 190 317[1] | ||
Плошча | 6 276,7 вёрст² | ||
![]() |
|||
![]() |
Гісторыя
правіцьДэрпцкі павет створаны ў 1745 годзе ў складзе Рыжскай губерні. У 1796 годзе пасля пераўтварэння Рыжскага намесніцтва Дэрпцкі павет увайшоў у склад Ліфляндскай губерні. Дэрпцкі павет быў перайменаваны ў Юр’еўскі Указам імператара Аляксандра III ад 14 студзеня 1893 года.
Пасля таго, як ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі і на паставе палажэння Часовага ўрада Расіі ад 30 сакавіка 1917 года «Аб аўтаноміі Эстляндыі» Ліфляндская губерня была падзелена, Юр’еўскі павет разам з іншымі паветамі паўночнай Ліфляндыі з пераважна эстонскім насельніцтвам увайшоў у склад Эстляндскай губерні.
У 1918—1940 гады павет з’яўляўся часткай тэрыторыі незалежнай Эстонскай Рэспублікі і насіў эстонскую назву Тартускі павет (эст.: Tartu maakond).
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 190 317 чалавек, у тым ліку ў Юр’еве — 42 308 жыхароў[1].
Нацыянальны склад
правіцьАдміністрацыйны падзел
правіцьУ 1913 годзе ў павеце было 68 валасцей[3].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б Першы Усеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года. Ліфляндская губерня
- ↑ Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. Размеркаванне насельніцтва па роднай мове. Фелінскі павет
- ↑ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
Літаратура
правіць- Рихтер Д. И. Юрьев, уездный город Лифляндской губернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.