Юсуф «Юка» Празіна (басн.: Jusuf Juka Prazina -, 7 верасня 1962 года - 3-4 снежня 1993) — баснійскі бандыт і палявы камандзір падчас Баснійскай вайны.

З’яўляючыся цяжкім падлеткам, Празіна ўтрымліваўся ў розных турмах і папраўчых установах на тэрыторыі былой Югаславіі. Да 1980 ён стаў удзельнікам арганізаванай злачыннасці. Узначаліў банду рэкеціраў у сваім родным Цэнтары - муніцыпалітэце Сараева.

З пачаткам блакады Сараева ў 1992 годзе Празіна ператварыў сваю банду ў эфектыўнае парамілітарнае фармаванне. Гэтая сіла была галоўнай у змаганні супраць вайскоўцаў арміі Рэспублікі Сербскай (VRS). Празіна быў узнагароджаны за ўнёсак у абарону горада па дамоўленасці з кіраўніком спецназа ўрада, але потым існаванне ягонай банды аказалася праблематычным для баснійскіх уладаў.

Пасля атрымання ўладамі Босніі ордэра на яго арышт у кастрычніку 1992, Празіна пераяжджае на гару Ігман і каардынуе атакі супраць баснійскай арміі да яго канчатковай паразы і выгнання ў студзені наступнага года. Ён пераехаў у Герцагавіну, дзе далучыўся да сіл Харвацкай Рады абароны і здзейсніў шматлікія злачынствы супраць грамадзянскага насельніцтва ў рэгіёне. Праз некалькі месяцаў ён пакінуў Боснію і Герцагавіну і пераехаў у Харватыю, дзе жыў на ўзбярэжжы Далмаціі, і, нарэшце, пераехаў у Бельгію.

Празіна быў знойдзены мёртвым у канале каля мяжы з Германіяй двума турыстамі ў канцы 1993 года. У 2001 годзе, дакументы ваеннага часу размоваў паміж тагачасным прэзідэнтам Харватыі Франьё Туджманам і Сціпэ Месіча прэзідэнтам харвацкага парламента былі рассакрэчаны. У адной частцы гэтых дакументаў, Месіч выказаў свае падазрэнні аб дачыненні харвацкіх экстрэмістаў Босніі да смерці Празіны.