Явар пенсільванскі
Явар пенсільванскі, таксама Клён пенсільванскі[3] (Acer pensylvanicum) — від дрэў роду Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae). Назва pensylvanicum было дадзена Карлам Лінеем.
Явар пенсільванскі | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослага дрэва. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Acer L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||
Распаўсюджанне явара пенсільванскага
| |||||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне
правіцьРасце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, паўночная мяжа арэала праходзіць ад поўдня канадскай правінцыі Антарыа на захадзе да Новай Шатландыі на ўсходзе, на поўдні мяжа арэала праходзіць ад усходняга Ілінойса да Нью-Джэрсі, у Апалачскіх гарах распаўсюджаны значна на поўдзень ад астатняга арэала, да паўночнай Джорджыі.
Батанічнае апісанне
правіцьУяўляе сабой маленькае лістападнае дрэва да 5-10 м ў вышыню са ствалом да 20 см у дыяметры. Маладая кара пакрыта зялёнымі і белымі палосамі, якія становяцца з узростам карычневымі. Лісце шырокае і мяккае, 8-15 см даўжынёй і 6-12 см шырынёй, з трыма неглыбока ўрэзанымі і накіраванымі наперад лопасцямі. Плод — крылатка; насенне каля 27 мм даўжынёй і 11 мм шырынёй, з вуглом паміж крылаткі 145° і плоданожкай, пакрытай прыкметнымі пражылкамі.
Умовы росту
правіцьРасце ў падлеску прахалодных вільготных лясоў, аддае перавагу касагору. Ставіцца да самых ценестойкіх з лістападных дрэў. Можа гадамі расці ў выглядзе маленькага кустоўя ў падлеску, вельмі хутка вырастаючы да сваёй поўнай вышыні пры атрыманні прасвету паміж дрэвамі. Аднак ён не заўсёды становіцца дрэвам падлеску і калі прасвет зверху закрываецца, пачынае багата квітнець і даваць каранёвы параснік.
Культывацыя і выкарыстанне
правіцьЧасам вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага дрэва з-за сваёй кары, аднак цяжка паддаецца перасадцы. Драўніна мяккая і сярод іншых клёнаў не шануецца. Хоць няма падстаў лічыць гэта расліна пустазельным, аднак ляснікі часам змагаюцца з ім нават з ужываннем гербіцыдаў. Ценестойкасць гэтага дрэва ўскладняе магчымасці кантролю за яго распаўсюджваннем, часта яно расце ў падлеску ў вялікіх колькасцях.
Класіфікацыя
правіцьТаксанамія
правіцьВід Клён пенсільванскі ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 100 відаў | ||||||||||||
парадак Сапіндакветныя | род Клён | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Сапіндавыя | від Клён пенсільванскі | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 140—150 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.