Якаў Іосіфавіч Джугашвілі

Якаў Іосіфавіч Джугашвілі (груз. იაკობ იოსების ძე ჯუღაშვილი; 18 (31) сакавіка 1907, вёска Баджы, Кутаіская губерня — 14 красавіка 1943, канцлагер Заксенхаўзен) — старэйшы сын І. В. Сталіна, старшы лейтэнант, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны ў нямецкім палоне.

Якаў Іосіфавіч Джугашвілі
груз. იაკობ იოსების ძე ჯუღაშვილი
руск.: Яков Иосифович Джугашвили
Дата нараджэння 18 сакавіка 1907(1907-03-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1943(1943-04-14)[2] (36 гадоў)
Месца смерці
Бацька Іосіф Вісарыёнавіч Сталін
Маці Кацярына Сямёнаўна Сванідзэ[d]
Жонка Zoya Gunina[d] і Yulia Meltzer[d]
Дзеці Elena Yakovlevna Dzhugashvili[d], Yevgeny Dzhugashvili[d] і Galina Dzhugashvili[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 27 чэрвеня 1941 года Якаў знаходзіўся ў дзеючай арміі: камандзір 6-й артылерыйскай батарэі 14-га гаўбічнага палка 14-й танкавай дывізіі 7-га мехкорпуса 20-й арміі, старшы лейтэнант.

4 ліпеня 1941 года часткі 16-й, 19-й і 20-й арміі патрапілі ў акружэнне пад Віцебскам.

За бой 7 ліпеня 1941 каля ракі Чарнагосніца пад Сянно Віцебскай вобласці разам з іншымі байцамі Якаў Джугашвілі быў прадстаўлены да ўрадавай узнагароды (гл. Бітва пад Сянно). 16 ліпеня 1941 гады пры выхадзе з акружэння ля г. п. Лёзна ён прапаў. Згодна з рапартам брыгаднага камісара Аляксея Румянцава, беспаспяховыя пошукі сына Сталіна працягваліся да 25 ліпеня.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Âkov Iosifovič Džugašvili // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Jakob Dschugaschwili // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.