Якаў Іосіфавіч Джугашвілі
Якаў Іосіфавіч Джугашвілі (груз. იაკობ იოსების ძე ჯუღაშვილი; 18 (31) сакавіка 1907, вёска Баджы, Кутаіская губерня — 14 красавіка 1943, канцлагер Заксенхаўзен) — старэйшы сын І. В. Сталіна, старшы лейтэнант, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны ў нямецкім палоне.
Якаў Іосіфавіч Джугашвілі | |
---|---|
груз. იაკობ იოსების ძე ჯუღაშვილი руск.: Яков Иосифович Джугашвили | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1943[2] (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Іосіф Вісарыёнавіч Сталін |
Маці | Кацярына Сямёнаўна Сванідзэ[d] |
Жонка | Zoya Gunina[d] і Yulia Meltzer[d] |
Дзеці | Elena Yakovlevna Dzhugashvili[d], Yevgeny Dzhugashvili[d] і Galina Dzhugashvili[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 27 чэрвеня 1941 года Якаў знаходзіўся ў дзеючай арміі: камандзір 6-й артылерыйскай батарэі 14-га гаўбічнага палка 14-й танкавай дывізіі 7-га мехкорпуса 20-й арміі, старшы лейтэнант.
4 ліпеня 1941 года часткі 16-й, 19-й і 20-й арміі патрапілі ў акружэнне пад Віцебскам.
За бой 7 ліпеня 1941 каля ракі Чарнагосніца пад Сянно Віцебскай вобласці разам з іншымі байцамі Якаў Джугашвілі быў прадстаўлены да ўрадавай узнагароды (гл. Бітва пад Сянно). 16 ліпеня 1941 гады пры выхадзе з акружэння ля г. п. Лёзна ён прапаў. Згодна з рапартам брыгаднага камісара Аляксея Румянцава, беспаспяховыя пошукі сына Сталіна працягваліся да 25 ліпеня.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Âkov Iosifovič Džugašvili // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Jakob Dschugaschwili // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.