Якаў Кранц (1741, Здзецел, Вялікае Княства Літоўскае — 18 снежня 1804, Замасць, Аўстрыйская імперыя) — яўрэйскі прапаведнік.

Якаў Кранц
Род дзейнасці прапаведнік, рабін
Дата нараджэння 1741[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1804(1804-12-18)[2]
Месца смерці
Веравызнанне іўдаізм

Біяграфія правіць

Вучыўся ў ешыбоце ў Мяжырычах Ровенскай вобласці, дзе здабыў славу красамоўца. У 1761 годзе заняў тут пасаду даршана (прапаведніка). Аб’ездзіў яўрэйскія абшчыны ў ваколіцах Львова, Любліна, Каліша, Замасця. У 18 гадоў прапаведаваў у Дубне (Украіна). У пропаведзях выкарыстоўваў фальклор, этычныя, галахічныя, кабалістычныя творы, інтэрпрэтуючы іх па-свойму.

Кнігі яго арацый, прытчаў (на іўрыце) выходзілі пасмяротна на Украіне, у Польшчы.

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Jakob ben Wolf Kranc // https://sztetl.org.pl/en/node/4635

Літаратура правіць

  • Кранц Якаў // Пяткевіч. А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік.- Гродна, 2000. — С.161.