Якаў Сямёнавіч Іцхокі

Якаў Сямёнавіч Іцхокі (руск.: Ицхоки Яков Семёнович; 1906, Дзісна — 1984, Масква) — савецкі інжынер, спецыяліст у галіне радыёлакацыі і імпульснай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.

Якаў Сямёнавіч Іцхокі
Дата нараджэння 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 1984
Месца смерці
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук

Біяграфія правіць

Скончыў у 1935 годзе Ленінградскі політэхнічны інстытут, затым аспірантуру. З 1944 года ў Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага, дзе працаваў да 1984 года (да 1969 года — загадчык кафедры, затым прафесар кафедры) .

Навуковая дзейнасць правіць

Асноуныя працы звязаны з радыёлакацыяй і радыёлакацыйнай тэхнікай, з імпульснай тэхнікай. Распрацаваў тэорыю і метады разліку імпульсных генератараў для радыёлакацыйнай тэхнікі, а таксама імпульсных трансфарматараў (1950). У 1960-х гадах выканаў работы па лічбавай апрацоўцы сігналаў у радыёлакацыённая станцыі бакавога агляду. Аўтар шэрагу друкаваных навуковых прац, манаграфій, падручнікаў.

Навуковыя працы правіць

  • «Импульсные генераторы», (1944)
  • «Импульсная техника», (1949)
  • «Нелинейная радиотехника», (1955)
  • «Импульсные трансформаторы: Теория, расчет, конструкция и испытания», (1950)
  • «Импульсные устройства», (1959)
  • «Импульсные и цифровые устройства», (1972).

Зноскі

Спасылкі правіць